Родная мова – цудоўная мова

13 лютага для наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Ляхавіцкага ТЦСАН прайшла займальная квэст-гульня “Родная мова – цудоўная мова”. Каманды ўдзельнікаў атрымалі маршрутныя лісты і адправіліся ў падарожжа па станцыях, дзе іх чакалі цікавыя выпрабаванні.

Падчас гульні панавала атмасфера здаровага саперніцтва і супрацоўніцтва.

Беларуская мова ‒ гэта жывая, сучасная і цікавая прастора для творчасці і самавыяўлення.

Лілія Буйко,
бібліятэкар аддзела маркетынгу,
сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий