Наша Канстытуцыя

Урок грамадзянства «Наша Канстытуцыя» прайшоў у Падлескай сельскай бібліятэцы 17 сакавіка.

Падчас гутаркі, прысвечанай Асноўнаму Закону краіны, прысутныя пазнаёміліся з галоўнымі паняццямі і прынцыпамі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Удзельнікі разгледзелі структуру Асноўнага Закона, яго значэнне для грамадства і кожнага чалавека.

Падчас урока абмяркоўваліся правы і абавязкі грамадзян, асаблівасці дзяржаўнага ладу, а таксама прыклады таго, як Канстытуцыя рэгулюе паўсядзённае жыццё. Такая форма работы дапамагла сфарміраваць у прысутных уяўленне аб прававой дзяржаве і выхаваць павагу да Закона.

Мерапрыемства стала важным крокам у фарміраванні грамадзянскай свядомасці і прававой культуры жыхароў вёскі.

Ларыса Глеб,
бібліятэкар Падлескай СБ

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий