30 студзеня ў ляхавіцкай купалаўцы прайшла бібліятэчная кінагадзіна “Лісты жыцця і светлага кахання” для наведвальнікаў аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў Ляхавіцкага ТЦСАН, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. Удзельнікі пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, паглядзелі фільм “Вазьму твой боль”, які быў зняты нашым земляком Міхаілам Пташуком па твору аўтара.
Мерапрыемства спрыяла папулярызацыі беларускай літаратуры і выхаванню павагі да нацыянальнай спадчыны. Мы ўпэўнены, што кнігі І.П.Шамякіна, якія складаюць залаты фонд беларускай літаратуры, будуць заўсёды запатрабаваны нашымі чытачамі.
Лілія Буйко,
бібліятэкар аддзела маркетынгу, сацыякультурнай
дзейнасці і метадычнай работы





