Гарэзлікі на Корнеўскіх чытаннях

26 лістапада 2025 г. у аддзеле галіновай літаратуры цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая (Баранавічы) прайшлі “Корнеўскія чытанні” – сумесны праект бібліятэкі, Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі і літаратурна-музычнай гасцёўні “Крыніца”, створаны ў памяць пра Алеся Корнева (1935–2022). У гэтым мерапрыемстве ўжо не першы год прымаюць удзел і нашы землякі – бібліятэкар Падлескай сельскай бібліятэкі разам з выхаванцамі бібліягуртка «Гарэзлікі», вучнямі Падлескай базавай школы. Аляксей і Цімафей Рамановічы дэкламавалі вершы Алеся Корнева – баранавіцкага паэта, да 90-гадовага юбілея якога і былі прымеркаваны чытанні, а бібліятэкар Ларыса Глеб прысвяціла памяці аўтара свой верш.  Успомніць таленавітага паэта і сціплага чалавека сабраліся блізкія і родныя, сябры, баранавіцкія творчыя суполкі. Утульнае мерапрыемства было напоўнена паэзіяй і музыкай.

Ларыса Глеб,
бібліятэкар Падлескай СБ

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий