Паэзія і час

15 ліпеня ў Востраўскай сельскай бібліятэцы ў рамках Года беларускай жанчыны адбылася паэтычная гутарка “Паэзія і час”, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння Цёткі (Алаізы Пашкевіч).

Падчас сустрэчы чытачы паглыбіліся ў творчую спадчыну выдатнай беларускай пісьменніцы, палымянай асветніцы і грамадскага дзеяча, чыё імя справядліва стаіць у адным шэрагу з найлепшымі класікамі нашай літаратуры.

Прысутныя з імпэтам слухалі і самі дэкламавалі знакамітыя вершы паэтэсы. Госці ўзгадалі важныя факты з жыцця Алаізы Пашкевіч і яе ўклад у беларускае адраджэнне. Удзельнікі падзяліліся ўражаннямі аб тым, чаму творы Цёткі застаюцца актуальнымі і сёння.

Мерапрыемства прайшло ў вельмі цёплай, душэўнай і цікавай атмасферы. Прыемным завяршэннем сустрэчы стаў арганізаваны для гасцей салодкі стол, дзе абмеркаванне любімых вершаў працягнулася за кубкам гарбаты.

Галіна Салавей,
загадчык Востраўскай СБ

Поделиться в социальных сетях:

Обсуждение закрыто.