Дзень беларускага пісьменства

Штогод у першую нядзелю верасня Беларусь адзначае адно з самых светлых і інтэлектуальных святаў — Дзень беларускага пісьменства. Гэты дзень па-сапраўднаму лічыцца святам роднага слова, які паказвае адзінства беларускай мовы з гісторыяй і культурай Беларусі.

5 верасня супрацоўнікі купалаўкі запрасілі да сябе вучняў 7 класа СШ №1 г.Ляхавічы на пазнавальную гадзіну «Дзень беларускага пісьменства». Бібліятэкар рассказала пра ідэю ўтварэння свята, важныя даты, гісторыю пісьменства, імёны фундаментальных асоб беларускай духоўнасці і асветы.

Дню беларускага пісьменства ў сістэме раёна надаецца вялікая ўвага. У кожнай бібліятэцы праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму дню. Вядзецца праца па вышуку літаратурных талентаў раёна, праводзяцца сустрэчы і беніфісы са знакамітымі літаратарамі.

Ларыса Глеб,
бібліятэкар аддзела маркетынгу,
сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы

Поделиться в социальных сетях:

Обсуждение закрыто.