24 красавіка 2026 года Ляхавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя Я.Купалы дала гасцям унікальную магчымасць акунуцца ў свет беларускага слова на святочным мерапрыемстве — «Бібліязмярканне.BY». Гэта стала сапраўдным святам роднай мовы і літаратуры, якое павінна было нагадваць пра цудоўную прыгажосць беларускай культуры і яе бясцэнныя скарбы.
Пры ўваходзе ў бібліятэку гасцей сустрэла цёплая і ўтульная атмасфера, якая стварала асаблівае адчуванне ўзаемнага цяпла і падтрымкі. Тут цанілі кожнае слова, адчувалася шчырае прывітанне і добразычлівасць.
У праграме для гасцей чакала: тэатр ценяў — беларуская казка, мульціманія па-беларуску, выстава-інтэрактыў, гульнятэка з беларускім акцэнтам, студыя гуку — чытаем вершы, сюрпрыз-кафэ, літаратурная варажба.
Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі прыемныя сюрпрызы ад нашых фундатараў — кінатэатра і кафэ «Цяпло».
Лізавета Мацулевіч,
заг. аддзела маркетынгу, сацыякультурнай
дзейнасці і метадычнай работы



































