Тэатр. «Гарэзлікі»

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>> Культурнае жыццё Ляхавіччыны  >>> Тэатр

 

«Гарэзлікі»

 

Глеб, Л. “Гарэзлікі” падарылі калядны “Церамок” Глеб, Л. «Гарэзлікі» і кампанія

«Гарэзлікі» падарылі калядны «Церамок»

У Падлескай Святадухаўскай царкве па традыцыі ў свята Нараджэння Хрыстова выступілі рабяты з гуртка «Гарэзлікі» з інсцэніроўкай «Церамок» па аднайменнай казцы. Дзеці віталі вернікаў таксама вершаванымі віншаваннямі і праваслаўнымі песнямі.

Пасля гэтага выступлення хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі землякоў, якія самі не змаглі прыйсці на прадстаўленне.

Радасць завітала ў дом да Еўдакіі Якаўлеўны Бецька, якая не можа перамяшчацца без каляскі. Дзеці віншавалі яе, спявалі, расказвалі вершы. У жанчыны на твары з’явіліся слёзы, яна вельмі дзякавала рабятам. Удзельнікі гуртка пабывалі і ў Валянціны Мацвееўны Гатоўчыц, якая таксама была рада такой сустрэчы.

У гэта светлае і цудоўнае свята патрэбны падобныя эмоцыі і пачуцці, асабліва для людзей пажылога ўзросту і тых, у каго абмежаваныя магчымасці. Па прапанове настаяцеля Святадухаўскага храма айца Канстанціна і прыхаджан дзяцей запрасілі на выступленне і ў Жарабковічы.

Ларыса ГЛЕБ

 

Глеб, Л. “Гарэзлікі” падарылі калядны “Церамок” / Ларыса Глеб // Ляхавіцкі веснік. – 2016. – № 3. – 16 студзеня. – С. 3.

«Гарэзлікі» і кампанія

На мінулым тыдні вучні Падлескага ДС-БШ, выхаванцы гуртка «Гарэзлікі» і нядзельнай школы, лепшыя маленькія чытачы Падлескай сельскай бібліятэкі пабывалі ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН. У якасці падарунка рабяты падрыхтавалі пастаноўку «Калядны дзед» і песні. Спадабалася ўсім!

У Падлескім СДК адбыліся традыцыйныя калядныя сустрэчы «Запалі свечку на Каляды». Арганізатарамі гэтага мерапрыемства традыцыйна сталі сельская бібліятэка сумесна са Свята-Духаўскай царквой. На сустрэчы былі запрошаны лепшыя калектывы мастацкай самадзейнасці раёна, у тым ліку клуб ветэранаў «Сівізна», клуб песні, гумару і гульні «Вечарніца» з Навасёлкаўскага СДК, вакальны ансамбль «Берагіня» (Дараўскі СДК), вакальныя групы «Забава» (Падлескі СДК), «Жытніца» (Ураджайнінскі СДК). Госці ад душы спявалі песні, запалілі кожны сваю калядную свечку. Усе прысутныя цёпла ацанілі акцёрскія здольнасці «Гарэзлікаў».

А яшчэ маленькія акцёры бібліятэатра «Гарэзлікі» выступалі ў гарадскім Доме культуры на «Калядных сустрэчах». На кожным выступленні рабят падтрымліваў настаяцель Падлескай царквы айцец Канстанцін.

Ларыса ГЛЕБ,

бібліятэкар Падлескай сельскай бібліятэкі.

 

Глеб, Л.  «Гарэзлікі» і кампанія / Ларыса Глеб // Ляхавіцкі веснік. – 2018. — № 5 – 20 студзеня. – С. 12.

Поделиться в социальных сетях:

Обсуждение закрыто.