Гісторыя

11 снежня 1950 года ў вёсцы Востраў была створана калгасная гаспадарка “Шлях да камунізму”. Яна налічвала некалькі дзесяткаў двароў, жывёлагадоўчую ферму, дзе было 12 дойных кароў, 2 свінаматкі, некалькі курэй. Узначаліў гаспадарку Такарчык Уладзімір Лук’янавіч, але праз некалькі месяцаў старшынёй калгаса быў абраны Бародзіч Аляксандр Мікалаевіч.

2 снежня 1951 года калгас “Чырвоны сцяг” (вёска Любейкі) і калгас імя Андрэева (вёска Стральцы) былі аб’яднаны ў адзін калгас “Шлях да Камунізма”. Старшынёй калгаса быў абраны Красніцкі Сяргей Станіслававіч. На той час ужо налічвалася 850 га зямлі, у тым ліку пахатнай 470 га. Узрасло пагалоўе кароў і свіней. Гаспадарка пачала займацца авечкагадоўляй і птушкаводствам.

Лепшыя калгаснікі:

Багдановіч Зінаіда Іванаўна, нарадзілася ў вёсцы Востраў Ляхавіцкага раёна. З 1969 года працавала трактарысткай у калгасе “Шлях да Камунізму”. Была ўзнагароджана ордэнам Працоўнай Славы 2 і 3 ступеняў.

Бобка Васіль Іосіфавіч, нарадзіўся ў 1932 годзе ў вёсцы Востраў Ляхавіцкага раёна. З 1955 года працаваў трактарыстам калгаса “Шлях да Камунізму”. Быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Старшыні гаспадаркі:

У 1954 годзе старшынёй калгаса быў абраны Сачыўка Максім Максімавіч.

У 1957 годзе старшынёй стаў Марозаў Сямён Аляксеевіч, які працаваў у калгасе толькі некалькі месяцаў. У снежні 1957 года старшынёй быў абраны Адаменка Міхаіл Сямёнавіч.

У 1959 годзе да калгасу “Шлях да Камунізму” быў далучаны калгас “Бальшавік”, у склад якога ўваходзілі вёскі Заполле, Траццякоўцы, Гута, Кулікі. Міхаіл Сямёнавіч Адаменка ўзначальваў калгас да снежня 1963 года. Вайцешык Анатолій Міхайлавіч, новы старшыня калгаса, кіраваў гаспадаркай да 1974 года.

У снежні 1974 года на пасаду старшыні быў абраны Каржанеўскі Уладзімір Іосіфавіч, які працаваў да 1978 года.

З 1978 па 1980 год старшынёй працаваў Дыдышка Станіслаў Станіслававіч.

У 1980 годзе калгас узначаліў Шыбут Мікалай Мартынавіч.

У 1981 годзе да калгаса “Шлях да Камунізму” быў далучаны калгас “Ленінскі шлях” (вёскі Тухавічы, Забер’е, Рагачы).

1 снежня 1982 года калгас узначаліў Войцік Барыс Іванавіч.

У 1989 годзе калгас “Шлях да Камунізму” быў перайменаваны на саўгас “Востраў”. 13 снежня 1990 года саўгас “Востраў” быў ізноў перайменаваны ў калгас “Востраў”.

У 1980-я гады быў самы росквіт гаспадаркі. Былі ўзведзены новыя пабудовы, у тым ліку сельскі Дом культуры, сталовая. Строіліся дарогі. Была паднята на высокі ўзровень жывёлагадоўля. Працавалі фермы: Кулікі, Гута, Заполле, Рагачы, Тухавічы, Востраў, Падлаззе, Любейкі. Быў пабудаваны новы комплекс “Востраў”. Барыс Іванавіч Войцік узначальваў гаспадарку да 1996 года.

Жарскі Міхаіл Іосіфавіч працаваў старшынёй ўсяго некалькі месяцаў, гэта быў самы цяжкі перыяд для гаспадаркі.

У ліпені 1996 года гаспадарку ўзначаліў Хвясько Мікалай Сцяпанавіч.

10 ліпеня 2003 года калгас “Востраў” атрымаў назву СВК “Востраў-Агра”.

У жніўні 2007 года гаспадарку прыняў Мароз Уладзімір Іванавіч. Працаваў ён да 2014 года.

4 снежня 2015 года СВК “Востраў-Агра” змяніла назву на камунальнае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства “Востраў-Агра”, скарочаная назва – Дзяржаўнае прадпрыемства “Востраў-Агра”.

З 2014 года па 2015 год гаспадарку ўзначальваў Істранін Аляксандр Уладзіміравіч.

З 2015 года па 2016 год – Малахвей Мікалай Мікалаевіч.

У 2016 годзе некалькі месяцаў выконваў абавязкі старшыні Мароз Аляксандр Іванавіч.

З 4 мая па 13 чэрвеня 2016 года гаспадарку ўзначаліваў Сладзінскі Рамуальд Тадэвушавіч. Пасля яго адзін месяц выконваў абавязкі старшыні Ляшчынскі Павел Антонавіч.

З ліпеня па кастрычнік 2016 года гаспадарку ўзначальваў Жданко Вячаслаў Георгіевіч.

Церах Тамара Іванаўна працавала старшынёй КСУП “Востраў-Агра” з кастрычніка 2016 года.

Бараноўскі Святаслаў Усеваладавіч працаваў у гаспадарцы месяц у 2020 годзе. Пасля яго ў красавіку 2020 года старшынёй стаў Пятроўскі Міхаіл Міхайлавіч.

19 ліпеня 2019 года гаспадарка перастала існаваць у сувязі з рэарганізацыяй. КСУП “Востраў-Агра” уваходзіць у склад КСУП “Ліпнянка”.

WYSIWYG Web Builder

Фотагалерэя

Крыніца пошука:

  • Гарады і вёскі Беларусі : Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал. : Г.П.Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭН, 2007. – 608 с. : іл .
  • Каваленка, І. Паміж кропкамі расы / Іван Каваленка ; фота аўтара // Ляхавіцкі веснік. — 2018. — 1 жніўня ( 57). — С. 3 : фат. — Жніво ў КСУП "Востраў-Агра".
  • Канько, Г. Аграрная формула з усімі вядомымі / Галіна Канько ; Іван Каваленка // Ляхавіцкі веснік. — 2018. — 3 сакавіка ( 17). — С. 3. — Пра справаздачныя сходы КСУП "Ліпнянка" і ДП "Востраў-Агра" Ляхавіцкага раёна.
  • Каспяровіч, У. Цукровыя буракі / Каспяровіч У. // Будаўнік камунізму. — 1973. — 6 студзеня.
  • Лапіч, А. Цяжкі хлеб вастраўчан / Лапіч А. // Ляхавіцкі веснік. — 1999. — 17 лютага ( 13). — С. 1—2.
  • Памяць: Гіст.-дакумент. Хроніка Ляхавіц. р-на /Беларус. Сав. Энцыкл.; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Рэд.-скл. В. У. Скалабан; Маст. А. М. Хількевіч.– Мн.: БелСЭ, 1989.– 439 с., [8] л. іл.: іл.
Паважаныя карыстальнікі!
Калі вы заўважылі памылкі або недакладнасці,
а таксама валодаеце дадатковай інфармацыяй,
просьба паведаміць нам па тэлефоне 8 (01633)  6-43-18
або напісаць на электронную пошту liblh@brest.by

© ДУК "Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма", 2022–2024