Зямля і чалавек. Якая іх узаемасувязь? Хто ён, чалавек на зямлі?
Ёсць добрае выслоўе:
Зямля моцная гаспадаром.

 

 

Усё далей ад нас сыходзяць гады Вялікай рэвалюцыі, і сёння аб здарэннях тых гадоў нагадвае хіба толькі чырвоная дата ў календары на лістапад – дзяржаўнае свята Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. Аднак наўрад ці хто стане адмаўляць, што гэтая падзея значна паўсплывала на ход сусветнай гісторыі, не кажучы ўжо пра жыццё звычайных людзей. Велізарнае значэнне ў жыцці нашага грамадства, 4/5 насельніцтва якога ў 20–30-я гады прошлага стагоддзя складала сялянства, мела радыкальнае пераўтварэнне сельскай гаспадаркі. Цяжкія ўмовы працы і быту сялян, раздробленасць зямельных участкаў, прымітыўныя прылады працы і, як вынік, нізкая эфектыўнасць вытворчасці харчовых прадуктаў, што стрымлівала агульнае эканамічнае развіццё краіны, – усё гэта пераканаўча сведчыла аб існаванні аб’ектыўнай неабходнасці карэннага пераўладкавання сельскай гаспадаркі, уздыму агульнай культуры вёскі. Гэта стала пачаткам цэлай эпохі – калектывізацыі.

Дадзеная гістарычная неабходнасць пачала рэалізоўвацца ў 1920-я гады шляхам развіцця розных форм кааперацыі, паступовага пераходу дробных сялянскіх гаспадарак да калектыўнай апрацоўкі зямлі ва ўмовах нэпа. У канцы 1920-х – пачатку 1930-х гадоў першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі БССР прадугледжваў аб’яднанне ў калгасы і саўгасы 18–20% сялянскіх гаспадарак.

Калектыўныя гаспадаркі Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай вобласці ствараліся ў двух формах – калгасы і саўгасы. Мясцовыя актывісты падтрымалі гэту ідэю, яны добра ведалі ўмовы жыцця сялян таго часу. Ажыццяўленне калектывізацыі базіравалася на трох партыйна-дзяржаўных дырэктывах: ад 3 студзеня 1930 года “Аб мерапрыемствах па ліквідацыі кулацкіх гаспадарак у раёнах суцэльнай калектывізацыі”, ад 5 студзеня 1930 года “Аб тэмпах калектывізацыі і мерах дапамогі дзяржавы калгаснаму будаўніцтву” і ад 1 лютага 1930 года “Аб ліквідацыі кулацтва, як класа”.

Калгасы ў Ляхавіцкім раёне пачалі стварацца ў канцы 1930-х гадоў. Калгасны рух спыніла Вялікая Айчынная вайна, таму да чэрвеня 1941 года ў раёне налічвалася 11 калгасаў і саўгасаў.

27 сакавіка 1949 года адбыўся першы з’езд калгаснікаў раёна. Прааналізаваўшы першыя вынікі работы па перабудове вёскі, дэлегаты канстатавалі, што праведзеныя партыяй і ўрадам мерапрыемствы ў заходніх абласцях рэспублікі стварылі ўмовы для разгортвання калектывізацыі.

Адраджэнне калгасаў і саўгасаў прыйшлося на 1949–1951 гады. За гэты час амаль у кожнай вёсцы была створана калгасная гаспадарка. Але вопыт маленькіх гаспадарак за некалькі гадоў даў свой вынік: быць малой гаспадаркай цяжка – трэба аб’ядноўвацца…

 

 

Альхоўцы – у 1949 г. створаны калгас «Шлях да камунізму».

Астрэйкі – у 1949 г. створаны калгас імя Кірава, з снеж. 1950 г. вёска ў складзе ўзбуйненага калгаса імя Сталіна; у 1961 г. гаспадарка перайменавана ў калгас «Беларусь» (цэнтр – в. Жарабковічы).

Бажкі - 1950 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас імя Ламаносава.

Бенькаўцы – у 1950 г. у вёсцы створаны калгас імя Мікаяна, які ў кастр. 1951 г. увайшоў у склад узбуйненага  калгаса  імя Будзённага.

Вадзяціна – у 1949 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас імя Чкалава.

Валасачы – у 1949 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас імя Чапаева, з 1952 г. вёска ў складзе калгаса «Савецкая Беларусь».

Волька – у 1949 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас імя Калініна.

Востраў – у 1950 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Шлях да камунізму».

Вялікае Гарадзішча – у 1949 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас імя Куйбышава.

Вялікая Лотва – у 1940 г. створаны калгас «Перамога». 28 лютага 1950 г. адноўлены даваенны калгас, які ў снежні 1951 г. увайшоў у склад узбуйненага калгаса «За Уладу Саветаў» Ляхавіцкага гарсавета.

Гайнін – 1949 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Чырвоны партызан», які ў лютым 1952 г. увайшоў у склад узбуйненага  калгаса «Іскра».

Гайнінец – у 1949 г. у вёсцы створаны калгас імя Горкага, які у крас. 1956 г. увайшоў у склад узбуйненага калгаса «Іскра».

Галаўнінцы – у 1949 г. у вёсцы створаны калгас імя Будзённага. З 1951 г. вёска — цэнтр узбуйненага калгаса імя Будзённага (21.01.1958 г. перайменаваны ў калгас «Новае жыццё»).

Ганцавічы – 22.08.1949 г. у вёсцы створаны калгас «Зара камуны».

Гарадзішча – у 1949 г. створаны калгас імя Пушкіна, з 17.07.1952 г. вёска знаходзілася ў складзе калгаса «1 Мая», з 5.3.1960 г. у саўгасе «Ганчароўскі» (цяпер камунальнае ўнітарнае с.-г. прадпрыемства «Ганчароўскі», цэнтр – в. Ганчары).

Гарбачы – у 1950 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас імя Кутузава, які ў 1952 г. увайшоў у склад узбуйненага калгаса «Сталінскі шлях» Навасёлкаўскага с/с.

Гаслаўшчына – у 1950 г. вяскоўцы стварылі калгас імя Хрушчова, які ў студз. 1958 г. перайменаваны ў калгас «Росквіт», а ў 1959 г. увайшоў у склад саўгаса «Нача».

Гасцілавічы – у 1949 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас імя Свярдлова.

Гашчын – у 1949 г. вяскоўцы стварылі калгас «Пераможац».

Гукова – у 1949 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас імя Дзімітрова.

Гулічы – у 1940 г. у вёсцы створаны калгас імя Варашылава (аб’ядналіся 40 гаспадарак), 409 га ворыва. У 1947 г. адноўлены калгас, з 1950 г. вёска ў складзе калгаса імя Сталіна Жарабковіцкага с/с (цэнтр — в. Жарабковічы), 3.11.1961 г. гаспадарка перайменавана ў калгас «Беларусь».

Дарава – у 1949 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Прагрэс», які ў вер. 1951 г. быў  уключаны  ў склад  узбуйненага  калгаса  імя Берыі  (17.7.1953 г.  перайменаваны ў калгас «Прагрэс»).

Жарабковічы – у 1940 г. вяскоўцы стварылі калгас імя Сталіна (аб’ядноўваў 98 гаспадарак, 727 га ворыва). У 1948 г. у вёсцы быў адноўлены калгас; з 3.11.1961 г. гаспадарка перайменавана ў калгас «Беларусь».

Жарскія – у 1950 г. у вёсцы створаны калгас імя Купалы, які ў крас.  1953 г.  увайшоў  у  склад узбуйненага  калгаса  імя Хрушчова.

Завінне – у 1950 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Камсамолец», які ў 1951  г.  увайшоу  ў  склад  узбуйненнага  калгаса  імя Калініна  Малагарадзішчанскага с/с.

Задвор’е – у 1949 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Чырвоная зорка», які ў ліст. 1952 г.  увайшоў  у  склад  узбуйненага  калгаса  «Зорка камунізму»  Альхоўскага с/с.

Заліпенне – у 1950 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Шлях Ільіча».

Залужжа Ганчароўскі с/с – у 1950 г. створаны калгас «Чырвоны усход».

Залужжа Крывошынскі с/с – у 1949 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Новае жыццё». З 1957 г. вёска знаходзілася ў складзе калгаса «Шлях Ільіча» (цэнтр — в. Ліпск).

Заполле – у 1948 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Бальшавік».

Зарытава – у 1948 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Перамога»,  з  24.12.1950 г. вёска  знаходзілася  ў  складзе  калгаса  імя Сталіна  Жарабковіцкага с/с  (з 3.11.1961 г.  калгас «Беларусь»).

Зарэчча – у 1950 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Чырвонае зарэчча», які з студз. 1952 г. быў уключаны ў склад узбуйненага калгаса «Кастрычнік».

Зубелевічы – у 1948 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «17 Верасня». У былым засценку Зубелевічы (іншыя назвы: в. Засценак Зубелевічы, Зубелевічы) у 1949 г. быў арганізаваны калгас імя Молатава, які 07.07.1951 г. зліўся з калгасам «17 Верасня». 10.07.1957 г. узбуйнены калгас імя Молатава атрымаў назву «40 год Кастрычніка» (цэнтр — в. Зубелевічы), 24.12.1969 г. увайшоў у склад Ляхавіцкага саўгаса-тэхнікума.

Кавалі – у 1950 г. у вёсцы створаны калгас «Крэмль»,  які ў 1951 г.  увайшоў  у  склад  узбуйненага калгаса  імя Ламаносава  Навасёлкаўскага  с/с.

Канюхі – у 1941 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Новае жыццё». У 1949 г. адноўлены даваенны калгас, са снеж. 1950 г. вёска ў складзе ўзбуйненага калгаса імя Сталіна.

Карані – у 1950 г. створаны калгас  «Чырвоная ніва»,  які  ў  ліп. 1951 г.  увайшоў  у  склад  узбуйненага калгаса  імя Ламаносава  Навасёлкаўскага  с/с.

Каўпакі – у 1949 г. у вёсцы створаны калгас імя Талбухіна.

Конькі – у 1949 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Кастрычнік».

Краглі – у 1950 г. створаны калгас «Радзіма», які ў ліп. 1951 г. увайшоў у склад узбуйненага калгаса імя Ламаносава.

Крывое Сяло – у 1949 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас імя Чарняхоўскага.

Крывошын – у 1950 г. вяскоўцы стварылі калгас «8-е Сакавіка», які ў 1952 г. увайшоў у склад узбуйненага калгаса «Шлях Ільіча».

Куляні – у 1950 г. вяскоўцы стварылі калгас «Шлях селяніна».

Куршынавічы – у 1951 г. вяскоўцы стварылі калгас «За ўладу Саветаў».

Лабузы – 1950 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас імя Панамарэнкі.

Ліпск – у 1950 г. у вёсцы створаны  калгас імя Вярх. Савета СССР,  які  ў 1952 г. увайшоў  у склад  узбуйненага  калгаса  «Шлях Ільіча».

Літва – у 1950 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас імя Берыі (17.7.1953 г. перайменаваны ў калгас «Прагрэс»). З крас. 1979 г. вёска знаходзілася ў складзе ўзбуйненага калгаса «Кастрычнік».

Літоўка – у 1950 г. у вёсцы створаны калгас імя Матросава.

Любейкі – у 1950 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Чырвоны сцяг».

Мазуркі – у 1949 г. створаны калгас імя Дзяржынскага.

Малое Гарадзішча – у 1949 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас імя Свярдлова.

Малое Падлессе – у 1950 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас імя Лысенкі.

Малышы – у 1950 г. вяскоўцы стварылі калгас «Іскра».

Марынова – у 1949 г. у вёсцы створаны калгас імя Чапаева.

Меляхі – у 1949 г. створаны калгас «Праўда». З 1960 г. вёска знаходзілася ў складзе саўгаса «Ганчароўскі».

Мінічы – у 1950 г. вяскоўцы стварылі калгас «Запаветы Ільіча». З 1960 г. вёска знаходзілася ў складзе саўгаса «Ганчароўскі».

Мыслабаж – у 1949 г. створаны калгас «Бальшавік», які ў 1953 г. увайшоў у склад узбуйненага калгаса імя Хрушчова.

Мядзведзічы – у 1950 г. у вёсцы створаны калгас «1 Мая». З 5.3.1960 г. вёска знаходзілася ў складзе саўгаса «Ганчароўскі».

Набярэжная – у 1949 г. вяскоўцы стварылі калгас «Світанне».

Навасёлкі – у 1950 г. створаны калгас «Маяк камунізма».

Нача - у красавіку 1940 г. была зацверджана зямельная плошча новаўтворанага саўгаса «Нача» — 1167 га. Сюды ўваходзілі землі і пабудовы былых памешчыцкіх маёнткаў з тэр. Ляхавіцкага р-на: Нача — 637 га, Буракоўцы —120 га, Гадлеўшчына — 100 га; з тэр. Клецкага р-на: Старая Нача — 80 га, Грыгаровічы — 80 га, Горкі — 150 га. У 1940 г. у саўгасе было 50 двароў, 369 жыхароў. Пасля вайны саўгас адноўлены (цэнтр — пасёлак, пазней в. Нача), у крас. 1957 г. у яго склад увайшоў калгас «Новы шлях».

Нетчын – у 1950 г. вяскоўцы  стварылі калгас «Новае жыццё»,  які  ў 1952  г.  быў  уключаны  ў  склад  узбуйненнага  калгаса «Шлях Ільіча»  (цэнтр – в. Ліпск).

Нівішча – у 1950 г. вяскоўцы стварылі калгас імя Кагановіча.

Нізкія – у 1949 г. у вёсцы створаны калгас «Іскра».

Падбарочча – у 1950 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Светлы шлях».

Падлессе – у 1941 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас імя Леніна. У 1949 г. у вёсцы адноўлены даваенны калгас.

Пад’язаўля – у 1940 г. створаны калгас «17 Верасня». У 1950 г. у вёсцы створаны калгас «Зорка камунізма». З 1991 г. вёска ў складзе калгаса «Альхоўскі» (цэнтр – в. Альхоўцы).

Патапавічы – у 1949 г. вяскоўцы  стварылі  калгас імя Энгельса,  які  ў  сак.  1951 г.  увайшоў  у  склад  узбуйненнага  калгаса  імя Молатава.

Пашкоўцы – у 1949 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас імя Жданава, які ў лют. 1952 г. увайшоў у склад узбуйненага калгаса «Новы шлях».

Перахрэсце – у снежні 1948 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «30 год БССР», які ў лют. 1952 г. увайшоў у склад узбуйненага калгаса «Новы шлях».

Пірштукі  –  у 1950 г. вяскоўцы  аб’ядналіся  ў  калгас «Савецкая Беларусь»,  з  17.11.1980 г.  вёска  знаходзілася  ў  складзе  калгаса  «Беларусь»  (цэнтр – в. Жарабковічы).

Пранчакі – у 1950 г. вяскоўцы стварылі калгас імя Калініна.

Рамашкі – у 1950 г. вяскоўцы  стварылі  калгас  «Сталінскі шлях»,  які  ў  сак. 1951 г.  увайшоў  у  склад  узбуйненага  калгаса  імя Леніна.

Рачканы – у 1949 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Чырвоная зара», які ў лют. 1952 г. увайшоў у склад узбуйненага калгаса «Новы шлях».

Русінавічы –  у 1949 г.  вяскоўцы стварылі  калгас  «Маладая гвардыя»,  які  у  крас.  1953 г.  увайшоў  у  склад  узбуйненага  калгаса  імя Хрушчова.

Сваятычы –  у  1949 г.  у  вёсцы  створаны калгас  імя Маркса, які  ў  1952 г.  увайшоў  у  склад  узбуйненнага  калгаса  «Савецкая Беларусь». 

Свісткоўшчына – у 1950 г. створаны калгас імя Коласа, які ў сак. 1951 г. увайшоў у склад узбуйненага калгаса імя Леніна.

Смаленікі – у 1949 г. вяскоўцы стварылі калгас імя Купалы. З 1960 г. Смаленікі знаходзіліся ў складзе саўгаса «Ганчароўскі».

Станчыкі – у 1950 г. вяскоўцы стварылі калгас «Сталінскі шлях».

Стараселле – у 1949 г. вяскоўцы стварылі калгас імя Вышынскага.

Старыя Буды – у жніўні 1949 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Крыллі Саветаў».

Стральцы – у 1950 г.  створаны  калгас  імя Андрэева,  які  ў  1952 г.  увайшоў  у  склад  узбуйненага  калгаса  «Шлях да камунізму».

Тальмінавічы – у снеж. 1949 г. створаны калгас імя Малянкова.

Трабавічы – у 1950 г. вяскоўцы  аб’ядналіся  ў  калгас імя Фрунзе,  які  з  студз.  1952 г.  быў уключаны ў склад  узбуйненага  калгаса  «Савецкая Беларусь».

Туркі – у 1951 г. жыхары вёскі стварылі калгас «Чырвоны маяк».

Тухавічы – у 1950 г. вяскоўцы аб’ядналіся у калгас «Ленінскі шлях»,  які  ў  1981 г.  увайшоў  у склад  узбуйненага  калгаса  «Шлях да камунізму»,  а 28.10.1988 г.  у саўгас «Востраў».

Улазавічы – у 1950 г. створаны калгас імя Леніна.

Ураджайная – у 1950 г. вяскоўцы стварылі калгас «Бальшавік».

Федзюкі –  у  1950 г. вяскоўцы аб’ядналіся  ў  калгас імя Вільямса,  які  ў 1952 г.  быў  ўключаны  ў склад  узбуйненага  калгаса  «Кастрычнік».

Хацяж – у 1951 г. створаны калгас імя Коласа.

Ціткаўшчына – у 1949 г. вяскоўцы стварылі калгас імя Мічурына.

Цыгань – у 1949 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Малады Бальшавік».

Чвыры –  у  1950 г. вяскоўцы  аб’ядналіся ў калгас  «Чырвоная зорка»,  які  ў  студз.  1952 г.  быў уключаны  ў  склад  узбуйненага  калгаса  «Кастрычнік».

Шавялі – у 1940 г. створаны калгас «Зара». У 1949 г. створаны калгас імя Ракасоўскага.

Шчаснавічы – у снежні 1948 г. вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас «Новы шлях», які ў крас. 1957 г. увайшоў у склад саўгаса «Нача».

Шчэрбава –  у  1949 г. у  вёсцы  створаны  калгас  «Парыжская камуна»,  які  ў  1951 г.  увайшоў  у  склад  узбуйненнага  калгаса  імя Будзённага.

Яцкаўшчына – у 1949 г. створаны калгас «Ударнік», які у снеж. 1950 г. увайшоў у склад узбуйненнага калгаса імя Сталіна.

WYSIWYG Web Builder
Паважаныя карыстальнікі!
Калі вы заўважылі памылкі або недакладнасці,
а таксама валодаеце дадатковай інфармацыяй,
просьба паведаміць нам па тэлефоне 8 (01633)  6-43-18
або напісаць на электронную пошту liblh@brest.by

© ДУК "Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма", 2022–2024