У сакавіку 1972 года саўгас “Шлях Ільіча” быў падзелены на два саўгаса: “Шлях Ільіча” (вёска Ліпск) і саўгас “Усход” (вёска Свяціца). Першым старшынёй саўгаса “Усход” быў Нагорны Віктар Майсеевіч, намеснікам старшыні быў Груша Васіль Адамавіч, эканамістам – Нагорная Галіна Якаўлеўна, галоўным бухгалтарам – Місюк.
У розныя гады саўгасам кіравалі:
У 1978 годзе – старшыня Груша Васіль Адамавіч, эканаміст Сакалоўская Зінаіда.
У 1980 годзе – старшыня Бурак Мікалай Ігнатавіч, намеснік старшыні і партарг Зелянко Станіслаў Іванавіч, галоўны эканаміст Бурак Вольга Віктараўна.
У 1984 годзе – старшыня Піваварчык Аляксандр Канстанцінавіч, намеснік старшыні і партарг – Зелянко Станіслаў Іванавіч, галоўны бухгалтар Курыльчык Валянціна Рыгораўна.
У лютым 1985 года старшынёй саўгаса “Усход” стаў Савіцкі Станіслаў Іосіфавіч, намеснік старшыні і партарг – Зелянко Станіслаў Іванавіч, галоўны бухгалтар Касцюк Антаніна Цімафееўна.
У сакавіку 1991 года саўгас “Усход” перайменаваны ў калгас “Усход”.
У маі 1996 года старшынёй калгаса “Усход” стаў Сельмановіч Сяргей Пятровіч, намеснік старшыні і сакратар партыйнай арганізацыі – Зелянко Станіслаў Іванавіч.
У 1998 годзе – старшыня Грабенка Пётр Міхайлавіч.
У 2002 годзе – старшыня Буйкевіч Міхаіл Канстанцінавіч, намеснік старшыні Курловіч Ніна Іванаўна.
У 2003 годзе – старшыня Курловіч Ніна Іванаўна.
У ліпені 2003 года калгас “Усход” быў перайменаваны ў СВК “Свяціцкі”.
З сакавіка 2004 па 2008 год – фермерская гаспадарка “ИНОС” – дырэктар Буйкевіч Ігар Дзмітрыевіч.
У студзені 2008 года прайшло далучэнне былога СВК “Свяціцкі” да СВК “Ліпнянка”. СВК “Свяціцкі” спыніў сваё існаванне.