У 1950 годзе ў вёсцы Навасёлкі ўтвораны калгас “Маяк камунізму” пад старшынствам таварыша Камінскага, у які аб’ядналіся сялянне 50 двароў.
У 1949 годзе быў створаны калгас імя Мічурына ў вёсцы Ціткаўшчына. Калгас аб’яднаў 29 сялянскіх двароў. Першым старшынёй стаў Банкевіч. У 1951 годзе старшынёй быў таварыш Грыцкевіч.
У 1949 годзе з’явіўся калгас імя Крупскай у вёсцы Ведзьма. Гаспадарка, якую ўзначаліў Папеўскі, аб’яднала 15 сялянскіх двароў. На наступны год былі ўтвораны калгасы яшчэ ў некалькіх вёсках. Калгас імя Калініна – у вёсцы Пранчакі, які ўзначаліў Бельмач. У вёсцы Станчыкі – калгас “Сталінскі шлях”, які ўзначаліў Заяц. Ён быў утвораны з 31 сялянскага двара. А самая буйная гаспадарка з агульнай плошчай зямель 637 га была ўтворана ў вёсцы Гарбачы, дзе ў 1950 годзе быў створаны калгас імя Кутузава, які ўзначаліў Шапель. У 1951 годзе старшынёй калгаса быў таварыш Ксёнжык.
У студзені 1952 года адбылося ўзбуйненне і калгаснікі вёсак Ціткаўшчына, Ведзьма, Пранчакі, Гарбачы, Навасёлкі, Станчыкі аб’ядналіся ў адну гаспадарку – “Сталінскі шлях”. Старшынёй узбуйненага калгаса стаў капітан, танкіст, 30-тысячнік Іван Фёдаравіч Шпакоўскі, а старшынёй рэвізійнай камісіі быў абраны Бельмач І.А.
Зямля апрацоўвалася з дапамогай коней. Плугі, бораны, косы, сярпы – асноўныя прылады для апрацоўкі зямлі і ўборкі ўраджаю. Аднак у МТС усё больш стала паступаць сельскагаспадарчай тэхнікі, якая размяркоўвалася па калгасах. Маладыя хлопцы і мужчыны працавалі на трактарах. 15 чалавек з калгаса набылі спецыяльнасці трактарыстаў і прыцэпшчыкаў. З’явілася і першая машына – палутарка, на якой пачаў працаваць Шадура Міхаіл. Праца станавілася ўсё больш механізаванай.
Шпакоўскага І.Ф. змяніў Макар Раманавіч Таранда, ураджэнец вёскі Гулічы. У 1952 годзе закончыў Пінскую сельскагаспадарчую школу і атрымаў адукацыю агранома-палявода. Працаваў аграномам ў калгасе імя Сталіна. Ужо ў 1955 годзе ён узначаліў калгас “Сталінскі шлях”.
У 1956 годзе сельскагаспадарчая тэхніка была перададзена калгасам. Старэйшыя трактарысты селі за руль трактароў. Брыгадзірам стаў самы вопытны з іх Суднік Сцяпан. Рамонт тэхнікі праводзілі на адкрытай трактарнай пляцоўцы, а таксама ў маленькай кузні.
Пры ўзворванні зямлі на цяжкіх трактарах ХТЗ у дапамогу трактарысту вызначаўся прыцэпшчык.
У канцы 1950-х гадоў калгас “Сталінскі шлях” быў перайменаваны ў калгас “Новы шлях”.
Пасля Таранды Макара Раманавіча на пасаду старшыні калгаса прыйшоў Мікалай Трафімавіч Стэцко. Ён вельмі многа зрабіў для развіцця “Новага шляху”, былі пабудаваны многія вытворчыя памяшканні: кароўнікі, свінарнікі, ільноворатапункт, рамонтна-механічны двор, КЗС. Вялікая ўвага надавалася і развіццю сацыяльнай сферы: з’явіліся дзіцячы садок, клуб, гандлёвы цэнтр. На той час у раёне калгас “Новы шлях” быў на высокім узроўні.
Мікалай Васільевіч Бут-Гусаім, ураджэнец Століншчыны, закончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, працаваў аграномам у калгасе “Новае жыццё” Ляхавіцкага раёна, намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама, старшынёй калгаса “Новы шлях”. Яго працоўная дзейнасць вызначалася на 80-90-я гады. Пад старшынствам Бут-Гусаіма калгас вызначаўся стабільным развіццём эканомікі. Не было праблем з выкананнем планаў вытворчасці і нарыхтовак усіх відаў сельскагаспадарчай прадукцыі. Вялося вялікамаштабнае будаўніцтва. У гаспадарцы з’явіліся тры новыя цялятнікі, МТФ у Гарбачах, карусельная льносушылка, калгасны жылы фонд у вёсках Ціткаўшчына, Навасёлкі. Гэта былі своечасовыя крокі, якія патрабаваліся на данным этапе развіцця.
1 сакавіка 1997 года калгас “Новы шлях” ўзначаліў Клішэўскі Іван Іванавіч. Пад яго кіраўніцтвам калгас “Новы шлях” не раз выходзіў пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва па ўборцы збожжавых. У 1998, 2000, 2001 гадах калгас – абсалютны лідэр па ўраджайнасці хлеба на бала-гектар ворыва. Неаднаразова на рэспубліканскіх дажынках Прэзідэнт краіны адзначаў поспех гаспадаркі і яе старшыні.
Не раз з рук прэзідэнта Іван Клішэўскі атрымліваў дыпломы пераможцы спаборніцтва на жніве і ключы ад легкавых аўтамабіляў. Калгас “Новы шлях” стаў вядомы ва ўсёй Беларусі.
10 ліпеня 2003 года калгас “Новы шлях” быў рэарганізаваны ў СВК “Шлях новы”.
У 2005 годзе СВК “Шлях новы” набыў новую тэхніку на 120 мільёнаў рублёў. Узялі ў арэнду ў СВК “Флер’янова” 200 га зямлі.
За год ад кожнай каровы надоена па 6 тысяч кг малака. За 5-дзёнку СВК атрымлівае 17 мільёнаў рублёў.
З 8 красавіка 2006 года СВК “Шлях новы” ўзначаліў Аляксандр Дзмітрыевіч Кур’ян. Спецыяліст высокай кваліфікацыі, выпускнік Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі, ён больш за 10 гадоў узначальваў інжынерную службу калгаса.
У 2007 годзе СВК “Флер’янова” рэарганізаваны шляхам далучэння да СВК “Шлях новы”.
З 2008 года па 2011 год Палуян Міхаіл Мікалаевіч узначальвае СВК “Шлях Новы”.
З 2011 года па 2016 год Вашчук Аляксандр Мікалаевіч узначальвае СВК “Шлях Новы”.
У 2013 годзе СВК “Ордэна Знак Пашаны “Кастрычнік” рэарганізаваны шляхам далучэнняда СВК “Шлях новы”.
У 2014 годзе СВК “Дарава” рэарганізаваны шляхам далучэння да СВК “Шлях новы”.
01.01.2016–22.03.2017 – дырэктар Кашча Сяргей Мікалаевіч.
29 снежня 2016 года СВК “Шлях новы” перайменаваны ў ААТ “Шлях новы”.
23.03.2017–31.01.2018 – выконваючы абавязкі дырэктара Кульбіцкі Віталій Аляксандравіч (нам. дырэктара па вытворчасці).
01.02. 2018–28.08.2018 – дырэктар Сцепаненка Руслан Ігаравіч.
29.08.2018–08.11.2018 – выконваючы абавязкі дырэктара Вярэніч С.І. (галоўны аграном).
09.11.2018–14.01.2019 – дырэктар Вярэніч С.І.
15.01.2019–05.09.2019 – выконваючы абавязкі дырэктара Клімук А.А. (нам. дырэктара па вытворчасці).
06.09.2019–27.02.2020 – выконваючы абавязкі дырэктара Вярэніч С.І. (нам. дырэктара па раслінаводству)
28.02.2020–09.03.2020 – выконваючы абавязкі дырэктара Бондар Я.У. (нам. дырэктара па вытворчасці)
10.03.2020–19.04.2021 – дырэктар Бондар Я.У.
20.04.2021–21.04.2021 – выконваючы абавязкі дырэктара Захар’ян І.В. (галоўны аграном).
З 22.04.2021 – выконваючы абавязкі дырэктара Сладзінскі Р.Т. (намеснік дырэктара па вытворчасці).
З 01.07.2021 – дырэктар Коктыш Андрэй Генрыхавіч.