У лістападзе 1949 года ў вёсцы Сваятычы створаны калгас імя Маркса. У калгас успупілі 26 гаспадарак вёскі. На сходзе выбрана праўленне калгаса і рэвізійная камісія. Старшынёй калгаса аднагалосна абраны Казімір Міхайлавіч Туровіч. На агульным сходзе калгаснікі прынялі Статут сельскагаспадарчай арцелі і абавязаліся свята захоўваць яго.
У 1949 годзе ў вёсцы Валасачы створаны калгас імя Чапаева. У гэты ж час у вёсцы Дамашы створаны калгас імя Суворава.
У 1950 годзе ў вёсцы Пірштукі створаны калгас “Савецкая Беларусь”, ў вёсцы Трабавічы – калгас імя Фрунзе.
1 лютага 1952 пяць дробных калгасаў Сваятыцкага сельсавета – імя Маркса, імя Суворава, імя Чапаева, імя Фрунзэ і “Савецкая Беларусь” –аб’ядналіся ў адну буйную сельскагаспадарчую арцель “Савецкая Беларусь”.
На арганізацыйным сходзе абраны новы склад праўлення калгаса і рэвізійнай камісіі. Старшынёй калгаса абраны Кузняцоў М.Л., старшынёй рэвізійнай камісіі – Пронька Н.С. Праўленне калгаса стварыла сем паляводчых, будаўнічыю, жывёлагадоўчую, садовагароднюю брыгады і брыгаду па нарыхтоўцы ўгнаенняў.
У 1954 годзе старшынёй калгаса “Савецкая Беларусь” стаў Ганчарэнка Е.Р.
З 19 лютага 1960 года пасаду старшыні калгаса займаў Размысловіч Міхаіл Андрэевіч. У 1963 годзе калгасам былі выкананы ўсе запланаваныя нормы па продажу сельска-гаспадарчых прадуктаў. Было запланавана і ў наступным годзе не адысці ад гэтых паказчакаў. У 1968 годзе ў калгасных брыгадах былі створаны ўсе ўмовы для лепшай апрацоўкі ільну. На 1971 год гаспадаркай было запланавана прадать дзяржаве: зярнавых – 1700 ц, сахарных буракоў – 10000 ц, льнавалакна – 380 ц, льнасемя – 320 ц, бульбы 3500 ц, малака – 8000 ц, мяса ў жывым весе – 1500 ц., воўны – 9 ц.
У 1975 годзе на пасаду старшыні калгаса прыйшоў Мурзіч Энвер Асманавіч, а ўжо ў 1977 годзе яго змяніў Сокал У.І. Гэта быў апошні старшыня калгаса “Савецкая Беларусь”.
Росквіт калгаса “Савецкая Беларусь” прыходзіцца на час кіравання Размысловіча М.А. З 1975 года ў гаспадарцы назіраюцца змены не ў лепшы бок: не ў адпаведнай колькасці загатоўваюцца і ўносяцца арганічныя ўгнаенні ў глебу, падаюць надоі малака, у калгасе назіраюцца перыядычныя парушэнні дысцыпліны.
У 1980 годзе калгас “Савецкая Беларусь” перастае існаваць. У гэтым жа годзе ён уваходзіць у склад калгаса “Беларусь”.