Гісторыя

Восенню 1965 года раённае аб’яднанне “Сельгастэхніка” перайшло з былога панскага маёнтка Бохвіцаў у вёсцы Флер’янова ў горад Ляхавічы. У гэты час ужо была пабудавана база матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, рамонтная майстэрня, невялікі вытворчы склад і кантора.
За годы працы раённае аб’яднанне вырасла ў адно з вядучых прадпрыемстваў раёна. Тут рукамі працоўнага калектыва пабудавана ўсё тое, што неабходна для абслугоўвання сельскагаспадарчай сферы і добрага жыцця людзей прадпрыемства. На пустым месцы прывакзальнага раёна горада выраслі сучасныя вытворчыя будынкі і многаэтажныя памяшканні. “Сельгастэхніка” палажыла пачатак стварэнню прамысловага раёна горада Ляхавічы з сваёю сацыяльнай і культурнай сферай абслугоўвання.
Добрых паказчыкаў Ляхавіцкая райаграпромтэхніка дасягнула ў стварэнні спецыялізаванай рамонтнай вытворчасці, якая ў канчатковым выніку пераўтварылася ў машынабудаўнічае прадпрыемства. Першымі крокамі па спецыялізацыі ў райаб’яднанні быў выраб металаканструкцый.
У 1975 годзе ў рамонтнай майстэрні былі створаны два спецыялізаваныя участкі па рамонту палівазапраўных калонак і агрэгатаў да іх.
У 1991 годзе на тэрыторыі аграпрамтэхнікі было пабудавана арачнае збудаванне з мэтай кааперавання прадукцыі аўтазавода МАЗ, затым – аб’яднання “Інтэграл”.
У жніўні 1992 года ў Ляхавіцкім раёне праводзіўся абласны семінар па пытаннях работы прамысловых, сельскагаспадарчых савецкіх навучальных устаноў у новых умовах. На семінар былі запрошаны кіраўнікі вобласці і раёнаў. Ляхавіцкаму раённаму аб’яднанню “Аграпромтэхніка” выпаў гонар дэманстраваць свае поспехі ў машынабудаванні. На добраўпарадкаванай плошчы была разгорнута экспазіцыя з 24 экспанатаў поўнакамплектных сельскагаспадарчых машын і механізмаў, а таксама вялікая колькасць вострадэфіцытных вузлоў і дэталяў для выкарыстаных у галіне машын.
Калектыў Ляхавіцкай “Райаграпрамтэхнікі” неаднаразова атрымліваў высокія узнагароды, сярод іх – дыплом Усесаюзнага аб’яднання “Саюзсельгастэхніка” і Камітэта ВЦСПС па сельскай гаспадарцы.

Кіраўнікі:
1. Якаўлеў Аркадзь Якаўлевіч – 19.05.1961–17.04.1963  гг.
2. Яроменка Мікалай Іванавіч – 13.03.1963–17.08.1966гг.
3. Беразоўскі Георгій Віктаравіч – 05.09.1966–17.02.1986  гг.
4. Скорын Аляксандр Аляксандравіч – 17.02.1986–08.1988гг.
5. Беразоўскі Георгій Віктаравіч – 08.1988–01.04.1994 гг.
6. Крыкала Аляксандр Мікалаевіч – 01.04.1994–05.2000 гг.
7. Шэнец Анатоль Мацвеевіч – 05.2000–2004 гг.
8. Махнач Уладзімір Уладзіміравіч – 2004 г.
9. Скрыцкі Мікалай Іванавіч – 05.2007 г.
10. Сладзінскі Рамуальд Тадэвушавіч – 01.06.2010 г.
11. Несцяровіч Дзмітрый Сяргеевіч – 2012 г.
12. Ажэль Аляксандр Юльянавіч – 2016 г.
13. Раманаў Раман Мікалаевіч – 2018 г.
14. Ксёнжык Анатоль Казіміравіч – 2019–2020 гг.

Кавалёўскае аддзяленне “Сельгастэхніка” Ляхавіцкага раёна
Кіраўнікі:
1. Хацімка Міхаіл Васільевіч – 01.02.1970–05.06.1973 гг.
2. Мурзіч Энвер Асманавіч – 05.06.1973–11.03.1974гг.
3. Юркевіч Аляксандр Уладзіміравіч – 13.03.1974–17.10.1979.

Рэарганізацыя прадпрыемства па гадах
14.06.1958 г. – у адпаведнасці з загадам № 186 Ганчароўская МТС рэарганізавана ў Ляхавіцкую РТС.
12.04.1960 г. – у адпаведнасці з загадам № 1 Ляхавіцкая РТС рэарганізавана ў Ляхавіцкую РТМС.
23.05.1961 г. – у адпаведнасці з загадам № 1 РТМС рэарганізавана ў Ляхавіцкае раённае аб’яднанне “Сельгастэхніка”.
13.06.1977 г. – на падставе загада па райаб’яднанню № 148 “Сельгастэхніка” Ляхавіцкае ПМК перайменавана ў ПМК Ляхавіцкага раённага аб’яднання “Сельгастэхніка”.
16.10.1978 г. – на падставе загада № 75 Ляхавіцкае раённае аб’яднанне “Сельгастэхніка” перайменавана ў Ляхавіцкае раённае вытворчае аб’яднанне па вытворча-тэхнічнаму забеспячэнню сельскай гаспадаркі (Ляхавіцкая райсельгастэхніка).
5.10.1979 г. – на падставе загада Міністэрства сельскай гаспадаркі № 407 Кавалёўскае спецаддзяленне перайменавана ў Ляхавіцкае раённае вытворчае аб’яднанне па аграхімічнаму абслугоўванню сельскай гаспадаркі (РВА “Сельгасхімія”).
12.11.1986 г. – на падставе загада № 355 Ляхавіцкая райсельгастэхніка перайменавана ў Ляхавіцкае раённае прадпрыемства па вытворча-тэхнічнаму абслугоўванню (Ляхавіцкая райаграпрамтэхніка).
25.08.1988 г. – на падставе рашэння № 213 Ляхавіцкага райвыканкама Ляхавіцкі райаграпрамзаб рэарганізаваны шляхам далучэння да Ляхавіцкай райаграпрамтэхнікі.
25.03.1991 г. – рашэннем агульнага сходу (пратакол № 2) саўгас “Адахаўшчына” рэарганізаваны ў калгас “Адахаўшчына”.
20.05.1991 г. – у адпаведнасці з рашэннем № 108 Ляхавіцкага раённага Савета народных дэпутатаў ў выніку рэарганізацыі Ляхавіцкай райаграпрамтэхнікі створана Ляхавіцкае раённае прадпрыемства па матэрыяльна-тэхнічнаму забеспячэнню (Ляхавіцкі райаграпрамзаб).
05.02.1998 г. – на падставе загада № 18 і ў адпаведнасці з рашэннем Ляхавіцкага райвыканкама № 8 ад 09.01.1998 г. Ляхавіцкая райаграпрамтэхніка рэарганізавана шляхам далучэння ПМК “Сельспецмантаж”.
01.12.1999 г. – на падставе загада № 241 Ляхавіцкая райаграпрамтэхніка перайменавана ў адкрытае акцыянернае таварыства “Ляхавіцкая сельгастэхніка”.
28.12.1999 г. – у адпаведнасці з рашэннем Ляхавіцкага райвыканкама № 497 Ляхавіцкі райаграпрамзаб пераўтвораны ў ААТ “Ляхавіцкі аграснаб”.
18.09.2000 г. – згодна з рашэннем Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта № 00786 Ляхавіцкае прадпрыемства па матэрыяльна-тэхнічнаму забеспячэнню пераўтворана ў ААТ “Ляхавіцкі аграснаб”.
14.03.2001 г. – на падставе загада Брэсцкага абласнога дзяржаўнага аб’яднання па аграхімічнаму абслугоўванню сельскай гаспадаркі “Брэстаблсельгасхімія” № 14 Ляхавіцкае раённае вытворчае аб’яднанне па аграхімічнаму абслугоўванню сельскай гаспадаркі (РВА “Сельгасхімія”) перайменавана ва ўнітарнае вытворчае прадпрыемства “Ляхавіцкая сельгасхімія”.
26.11.2002 г. – на падставе рашэння Ляхавіцкага райвыканкама № 451 калгас “Адахаўшчына” рэарганізаваны шляхам пераўтварэння ў ДУСП “Адахаўшчына”.
26.11.2002 г. – на падставе рашэння Ляхавіцкага райвыканкама № 451 калгас “Адаўшчына” рэарганізаваны шляхам пераўтварэння ў ДУСП “Каранеўшчына”.
31.03.2003 г. – Ляхавіцкае раённае міжгаспадарчае вытворча-эксплуатацыйнае прадпрыемства па энэргетыцы і электрыфікацыі аграпрамысловага комплекса “Райаграпрамэнэрга” рэарганізована шляхам далучэння да ААТ “Ляхавіцкая сельгастэхніка”.
06.06.2003 г. – рашэннем агульнага сходу акцыянераў (пратакол ад 6.06.2003 г. № 7) ААТ “Ляхавіцкая сельгастэхніка” перайменавана ў ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” (дзярж. рэгістрацыя ад 06.06.2003 г. № 5675).
29.07.2003 г. – рашэннем Ляхавіцкага райвыканкама ад № 367 ДУСП “Аграфірма “Каранеўшчына” рэарганізована шляхам далучэння да КУПТП “Ляхавіцкі транстэхсэрвіс”.
29.07.2003 г. – рашэннем Ляхавіцкага райвыканкама № 367 КУСП “Альхоўцы” рэарганізаваны шляхам далучэння да КУПТП “Ляхавіцкі транстэхсэрвіс”.
30.07.2003 г. – згодна з рашэннем Ляхавіцкага райвыканкама № 312 ААТ “Ляхавіцкі агразаб” пераўтворана ў КУПТП “Ляхавіцкі транстэхсэрвіс”.
30.07.2003 г. – рашэннем Ляхавіцкага райвыканкама № 312 КУВП Ляхавіцкая сельгасхімія перайменавана ў дзяржаўнае ўнітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства “Аграфірма “Каранеўшчына”.
25.11.2003 г. – рашэннем Ляхавіцкага райвыканкама № 566 КУПТП “Ляхавіцкі транстэхсэрвіс” пераўтворана ў ААТ “Ляхавіцкі транстэхсэрвіс”.
24.12.2003 г. – рашэннем Ляхавіцкага райвыканкама № 617 ААТ “Ляхавіцкі транстэхсэрвіс” рэарганізаваны шляхам далучэння да ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс”.
16.09.2008 г. – на падставе рашэння Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта № 817 адкрытае акцыянернае таварыства “Малое Гарадзішча” рэарганізавана шляхам далучэння да адкрытага акцыянернага таварыства “Ляхавіцкі райаграсэрвіс”.
27.01.2010 г. – праведзена дзяржаўная рэгістрацыя дапаўненняў у Статут ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” у частцы стварэння адасобленных структурных падраздзяленняў: філіял “Снабторг”, сельскагаспадарчы філіял “Адахаўшчына”, сельскагаспадарчы філіял “Комплекс”.
У 2021 г. ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” спыніла сваю дзейнасць. На базе прадпрыемства былі створаны КУП “Ляхавіцкі аграхімсэрвіс” і СУП “Белазем’е”.
30.07.2021 г. – на падставе загада № 1259 у сувязі з куплей маёмаснага комплекса лота № 1 ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” згодна з дагаворам куплі-продажу № 3 ад 14.06.2021 г. створаны вытворчы ўчастак “Ляхавічы” ААТ “Бярозаўскі мясакансервавы камбінат”. 14.12.2021 г. у адзіным дзяржаўным рэгістры Рэспублікі Беларусь зарэгістравана СУП “Белазем’е” аграхолдынга “Белазем’е”, у які ўваходзяць таксама ААТ “Бярозаўскі мясакансервавы камбінат”, сельскагаспадарчыя прадпрыемствы УП “Баркоўскае” (Бярозаўскі раён), ААТ “Імянінскі”(Драгічынскі раён). Дырэктарам СУП “Белазем’е” назначаны Пузевіч Максім Віктаравіч. Асноўныя напрамкі дзейнасці прадпрыемства: мясамалочнае. Агульная плошча с/угод.: 4791 га.
05.09.2021 г. у адзіным дзяржаўным рэгістры Рэспублікі Беларусь зарэгістравана камунальнае ўнітарнае прадпрыемства “Ляхавіцкі аграхімсэрвіс”. Кіраўніком назначаны Ксёнжык Анатоль Казіміравіч, які да ліквідацыі ўзначальваў ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс”. Галоўныя напрамкі дзейнасці прадпрыемства – аказанне паслуг па ўнясенню мінеральных угнаенняў.
WYSIWYG Web Builder

Кіраўнікі:

Беразоўскі Георгій Віктаравіч нарадзіўся 27 кастрычніка 1933 года ў гарадскім пасёлку Іванава Брэсцкай вобласці ў сям’і селяніна. Беларус, адукацыя вышэйшая. У 1957 годзе скончыў Азова-Чарнаморскі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (горад Зернавы Растоўскай вобласці).
Член КПСС з 1962 года.
10.08.1957–06.01.1959 гг. – інжынер па сельгасмашынах Шахаўскай МТС Белгародскай вобласці, сяло Шахава Беленіхінскага раёна.
06.01.1959–02.08.1959 гг. – загадчык Шахаўскім аддзяленнем РТС.
07.10.1959–22.041960 гг. – механік рамонтнай майстэрні Іванаўскай РТС.
22.04.1960–01.06.1961 гг. – загадчык рамонтнай майстэрняй РТМС.
01.06.1961–02.01.1963 гг. – галоўны інжынер Іванаўскага аддзялення “Сельгастэхніка”.
12.01.1963–15.09.1966 гг. – галоўны інжынер Драгічынскага тэрытарыальнага вытворчага калгасна-саўгаснага ўпраўлення сельскай гаспадаркі.
18.02.1986–01.08.1988 гг. – намеснік старшыні Ляхавіцкага РАПО па механізацыі.
Знаходзіцца на заслужаным адпачынку.
Якаўлеў Аркадзь Якаўлевіч нарадзіўся 9 мая 1930 года ў вёсцы Багушы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і селяніна. Беларус, адукацыя вышэйшая. Скончыў Жыровіцкі сельгас-тэхнікум у 1947 годзе, Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (Мінск) – у 1956 годзе . Член КПСС з 1954 года.
1950–1951 гг. – участковы механік Мірскай МТС Баранавіцкай вобласці.
1951–1952 гг. – участковы механік Малагарадзішчанскай МТС Ляхавіцкага раёна.
1952–1958 гг. – механік-кантралёр Ганчароўскай МТС Ляхавіцкага раёна.
1958–01.04.1960 гг. – старшы інжынер па тэхнагляду Ганчароўскай РТС.
01.04.1960–19.05.1961 гг. – дырэктар Ляхавіцкай раённай базы “Белглавторгмаш”, ст. Рэйтанава.
17.04.1963–23.04.1963 гг. – намеснік упраўляючага Ляхавіцкім раённым аддзяленнем “Сельгастэхніка” па планаванню ў гандлі.
1963–1964 гг. – старшыня Ляхавіцкай МСО.
1964–1988 гг. – галоўны інжынер Ляхавіцкага раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі.
1988–1990 гг. – першы намеснік упраўляючага Ляхавіцкай райаграпрамтэхнікі.

Фотагалерэя

Крыніца пошука:

  • Гарады і вёскі Беларусі : Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал. : Г.П.Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭН, 2007. – 608 с. : іл.
  • Каваленка І., Бацькі і дзеці / Іван Каваленка; фота Сяргея Варановіча // Ляхавіцкі веснік. – 2022 – 13 жніўня ( 61). – С. 3
  • Каваленка, І. У свеце тэхнікі / матэрыялы старонкі падрыхтавалі Іван Каваленка, Галіна Канько, А. Лапіч, Наталля Перапечка ; фота Cяргея Варановіча // Ляхавіцкі веснік. — 2015. — 14 лістапада ( 88). — С. 4 : фат.
  • Канько, Г. Аграсервіс у "Пошуку" : на галоўным рамонтным прадпрыемстве Ляхавіччыны развіваюцца новыя віды паслуг і ўдасканальваюцца ранейшыя / Галіна Канько ; фота Cяргея Варановіча // Ляхавіцкі веснік. — 2010. — 10 сакавіка ( 19). — С. 3 : фат.
  • Канько, Г. Зроблена ў райаграсервісе / Галіна Канько ; фота Сяргея Варановіча // Ляхавіцкі веснік. — 2007. — 27 чэрвеня ( 69). — С. 3 : фат.
  • Лапіч, А. Агрэгаты ад райаграсервісу / Аліна Лапіч // Ляхавіцкі веснік. — 2012. — 13 кастрычніка ( 78). — С. 4. — Прадпрыемства вырабляе і прадае глебаапрацоўчыя прылады.
  • Памяць: Гіст.-дакумент. Хроніка Ляхавіц. р-на /Беларус. Сав. Энцыкл.; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Рэд.-скл. В. У. Скалабан; Маст. А. М. Хількевіч.– Мн.: БелСЭ, 1989.– 439 с., [8] л. іл.: іл.
  • Перапечка, Н., Ёсць стымул для стараннай працы / Наталля Перапечка // Ляхавіцкі веснік. – 2023 – 18 лістапада ( 87). – С.10.
Паважаныя карыстальнікі!
Калі вы заўважылі памылкі або недакладнасці,
а таксама валодаеце дадатковай інфармацыяй,
просьба паведаміць нам па тэлефоне 8 (01633)  6-43-18
або напісаць на электронную пошту liblh@brest.by

© ДУК "Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма", 2022–2024