Гісторыя

Першы калгас на тэрыторыі вёскі Русінавічы быў створаны ў 1949 годзе. Аб гэтым сведчыць даведка з газетыСавецкі патрыёт” (цяперЛяхавіцкі веснік”) за верасень 1949 года, дзе напісана, што 27 верасня ўтварыліся калгасы ў вёсках Дарава, Марынава, Шчэрбава, Каўпакі, Русінавічы. Калгас называўсяМаладая гвардыя”. Дзейнічаў калгас да 1952 года пад кіраўніцтвам Крысюка Міхаіла. Старшыні калгасаў вельмі часта мяняліся. Пасля Крысюка Міхаіла гэту пасаду займалі Калбаса Вікенцій, Лёгкі Іван.

У 1949 годзе ў вёсцы Мыслабаж створаны калгасБальшавік”. У калгас уступіла 42 сялянскія гаспадаркі. Старшынёй калгаса абраны Расоха Піліп.

У 1950 годзе ў вёсцы Жарскія створаны калгас імя Купалы, у вёсцы Гаслаўшчынакалгас імя Хрушчова.

19 красавіка 1953 года чатыры сельгасарцелі – “Бальшавік”, “Маладая гвардыя”, імя Хрушчова і імя Купалыабядналіся ў адзін буйны калгас. Калгаснікі адзінадушна далі яму назву імя Хрушчова. На арганізацыйным сходзе абраны новы састаў праўлення калгаса і рэвізійнай камісіі. Старшынёй калгаса стаў Пляшко Іван Васільевіч.

У сакавіку 1959 года калгас імя Хрушчова быў абяднаны з саўгасамНачапад старшынствам Ліпаўкі Аляксандра Якаўлевіча.

У 1965 годзе прайшло раздзяленне гаспадаркі на саўгасНачаі племсаўгасЛяхавіцкі”. Да вёсак Мыслабаж, Русінавічы, Гаслаўшчына, Жарскія дабавілася вёска Рачканы. Кіравалі саўгасам Зялёнка К.К., Сакун В.Н., Дзехцяр А.А.

З кастрычніка 1997 года дырэктарам племсаўгасаЛяхавіцкіабраны  Вітко Александр  Іванавіч. За час яго працы ў гаспадарцы зарэкамендаваў сябе кваліфікаваным спецыялістам, высокім прафесіяналам і добрым кіраўніком. Пры яго умелым гаспадарчым падыходзе племсаўгасЛяхавіцкібыў адзін з лепшых у сельскагаспадарчай вытворчасці Ляхавіцкага раёна.

14 сакавіка 1991 года племсаўгасЛяхавіцкіперайменаваўся ў калгасЛяхавіцкі”.

З 31 ліпеня 2003 годаСВКЛяхавіцкі”.

17 лютага 2017 года Вітко Александра  Іванавіча на пасадзе старшыні СВКЛяхавіцкізмяніў яго сын, Іван Аляксандравіч Вітко

 

WYSIWYG Web Builder

Кіраўнікі:

 
Нарадзіўся Вітко Аляксандр Іванавіч 23 кастрычніка 1945 года ў вёсцы Галаўнінцы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і селяніна.
У 1953 годзе паступае ў Галаўнінскю пачатковую школу, у 1957 годзе пераходзіць у Крывошынскую сярэднюю школу і заканчвае яе ў 1963 годзе.
З снежня 1963 года па лістапад 1964 года працаваў на Глобінскім цукровым камбінаце Палтаўскай вобласці Украінскай ССР рабочым.
У верасні 1964 года паступае ў Палтаўскі сельскагаспадарчы інстытут і заканчвае яго ў 1970 годзе.
З 1970 па 1971 год працаваў галоўным заатэхнікам саўгаса “Маяк” Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
З 1971 па 1977 год працаваў у саўгасе “Шлях Ільіча” Ляхавіцкага раёна на пасадзе галоўнага заатэхніка.
З кастрычніка 1977 года быў накіраваны на працу ў саўгас “Ляхавіцкі” на пасаду дырэктара.
З сакавіка 1991 года выбраны на пасаду старшыні калгаса “Ляхавіцкі”.
Калгас “Ляхавіцкі” ў 2003 годзе пераіменаваны ў СВК “Ляхавіцкі”.
З лютага 2017 года займае пасаду намесніка старшыні па вытворчасці.
Уважлівы, тактычны, прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Ляхавіцкага раённага і Начаўскага сельскага Саветаў дэпутатаў.
За годы працы Вітко Аляксандр Іванавіч быў неаднаразова ўзнагароджаны: ордэн “Знак Пашаны” ад 26 сакавіка 1982 года, ордэн “Кастрычніцкай Рэвалюцыі” ад 17 жніўня 1988 года, медаль “За працоўныя заслугі” ад 13 лістапада 1997 года, ордэн Айчыны III ступені ад 11 чэрвеня 2015 года. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 студзеня 2006 года прысвоена ганаровае званне “Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь”.
 
Вітко Іван Аляксандравіч нарадзіўся 1 лістапада 1974 года ў вёсцы Галаўнінцы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1996 годзе закончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці аграном.
З красавіка 1996 года па студзень 1997 года працаваў аграномам у калгасе “Ляхавіцкі” Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
У студзені 1997 года ён прымае пасаду галоўнага агранома СВК “Ляхавіцкі” і працуе да ліпеня 2013 года.
З ліпеня 2013 года па люты 2017 года – намеснік старшыні па вытворчасці СВК “Ляхавіцкі”.
З лютага 2017 года і па цяперашні час – старшыня СВК “Ляхавіцкі”.
За добрасумленную працу быў узнагароджаны медалём “За працоўныя заслугі” ад 4 верасня 2013 года.

Фотагалерэя

Крыніца пошука:

  • Гарады і вёскі Беларусі : Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал. : Г.П.Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭН, 2007. – 608 с. : іл .
  • З разлікам на якасць // Ляхавіцкі веснік. — 2020. — 14 лістапада (№ 86). — С. 4 : фат. — У CВК "Ляхавіцкі" гаспадарская прадбачлівасць пацвярджаецца эканамічным плюсам.
  • Зарэчная, Г. Вялікі хлеб "Ляхавіцкага" / Галіна Зарэчная // Народная трыбуна. — 2014. — 8 жніўня (№ 32). — С. 2.
  • Каваленка, І. Зажынайце, "Сяброўкі"! Жніце, сябры! : Свята першага снапа прайшло ў "Ляхавіцкім" / Іван Каваленка // Ляхавіцкі веснік. — 2009. — 29 ліпеня — С. 1, 3.
  • Памяць: Гіст.-дакумент. Хроніка Ляхавіц. р-на /Беларус. Сав. Энцыкл.; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Рэд.-скл. В. У. Скалабан; Маст. А. М. Хількевіч.– Мн.: БелСЭ, 1989.– 439 с., [8] л. іл.: іл.
  • Цімафееў, І. Прывілея адна — быць наперадзе / І. Цімафееў // Будаўнік камунізму. — 1982. — 26 кастрычніка.
Паважаныя карыстальнікі!
Калі вы заўважылі памылкі або недакладнасці,
а таксама валодаеце дадатковай інфармацыяй,
просьба паведаміць нам па тэлефоне 8 (01633)  6-43-18
або напісаць на электронную пошту liblh@brest.by

© ДУК "Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма", 2022–2024