Гісторыя

У вёсцы Заліпенне ў ліпені 1950 года вяскоўцы аб’ядналіся ў калгас “Шлях Ільіча”. У 1950 годзе ў вёсцы Ліпск створаны калгас імя Вярхоўнага Савета СССР. У 1950 годзе жыхары вёскі Нетчын стварылі калгас “Новае жыццё”. У 1950 годзе быў створаны калгас “8-е Сакавіка”, вёска Крывошын. У 1952 годзе ў склад узбуйненнага калгаса “Шлях Ільіча” увайшлі ўсе вышэй пералічаныя калгасы, а ў 1957 годзе да іх далучыўся калгас “Новае жыццё”, вёска Залужжа. Цэнтрам калгаса стала вёска Ліпск.

У снежні 1967 года калгас “Шлях Ільіча” быў пераўтвораны ў саўгас “Шлях Ільіча”. Аб гэтым сведчаць кнігі ўліку працоўнага стажу членаў калгаса, разлікова-плацёжныя ведамасці па ўліку рабочага часу і заработнай платы.

У сакавіку 1972 года саўгас “Шлях Ільіча” быў раздзеляны на два саўгасы: “Шлях Ільіча” і “Усход” (Загад Галоўпалессяводбуд 34 ад 2 лютага 1972 года).

С 19 мая 1991 года саўгас “Шлях Ільіча” быў рэарганізаваны ў калгас “Шлях Ільіча” (пратакол агульнага сходу № 2 ад 19 мая 1991 года).

10 ліпеня 2003 года калгас “Шлях Ільіча” рэарганізаваны ў СВК “Ліпнянка” (рашэнне Брэсцкага аблвыканкама № 200058401 ад 31 ліпеня 2003 года). У 2008–2014 гадах калгасам кіраваў Варвашэвіч Уладзімір Міхайлавіч.

У лістападзе 2015 года СВК “Ліпнянка” рэарганізаваны ў камунальнае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства “Ліпнянка” (рашэнне Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 2 снежня 2015 года № 200058401). Дырэктарам стаў Берташ Станіслаў Вячаслававіч.

З 19 ліпеня 2019 года да КСУП “Ліпнянка” далучаецца КСУП “Востраў-Агра”. Цэнтрам гаспадаркі становіцца вёска Востраў. Дырэктарам КСУП “Ліпнянка” застаецца Пятроўскі Міхаіл Міхайлавіч.

26 студзеня 2022 года ў газеце “Ляхавіцкі веснік” была размешчана інфармацыя аб правядзені 25 лютага 2022 года Ляхавіцкім раённым выканаўчым камітэтам конкурса па продажу знаходзячагася ў уласнасьці Ляхавіцкага раёна маёмаснага комплексу камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства “Ліпнянка”.

WYSIWYG Web Builder

Фотагалерэя

Крыніца пошука:

  • Агеева, Н. "Ліпнянскія" эксперементы / Н. Агеева // Ляхавіцкі веснік. — 2004. — 9 чэрвеня (№ 46). — С. 3.
  • Гарады і вёскі Беларусі : Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал. : Г.П.Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭН, 2007. – 608 с. : іл .
  • З задачай на вясну // Ляхавіцкі веснік. — 2021. — 20 лістапада (№ 88). — С. 8 : фат. — Гэты год для «Ліпнянкі» выдаўся няпростым.
  • Информация о проведении Ляховичским районным исполнительным комитетом конкурса по продаже находящегося в собственности Ляховичского района имущественного комплекса коммунального сельскохозяйственного унитарного предприятия "Липнянка" // Ляхавіцкі веснік. — 2022. — 26 студзеня (№ 6). — С. 6.
  • Кулаков, В. За все в ответе / В. Кулаков // Заря. — 1979. — 1 декабря. — О подготовке парторганизации к-за "Новая Жизнь" к обмену партдокументов.
  • Лапіч, А. Работа над памылкамі : працаўнікі CВК "Ліпнянка" прагаласавалі за свайго старшыню / Аліна Лапіч // Ляхавіцкі веснік. — 2013. — 26 студзеня (№ 7). — С. 2. 
  • Памяць: Гіст.-дакумент. Хроніка Ляхавіц. р-на /Беларус. Сав. Энцыкл.; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Рэд.-скл. В. У. Скалабан; Маст. А. М. Хількевіч.– Мн.: БелСЭ, 1989.– 439 с., [8] л. іл.: іл.
Паважаныя карыстальнікі!
Калі вы заўважылі памылкі або недакладнасці,
а таксама валодаеце дадатковай інфармацыяй,
просьба паведаміць нам па тэлефоне 8 (01633)  6-09-57
або напісаць на электронную пошту liblh@brest.by

© ДУК "Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма", 2022