26 лютага 1950 года ў вёсцы Тухавічы быў створаны калгас “Сталінскі шлях”. У пачатку 1951 года калгасам кіраваў Нупрэйчык Аляксандр Іванавіч. Усяго ў калгасе налічвалася 28 гаспадарак. Плошча зямель складала 200 га. Крыху ранней, у 1949 годзе, былі створаны калгасы ў вёсках Рагачы, Забер’е, Залужжа. Калгас у вёсцы Рагачы называўся “Шлях Ільіча”, яго старшынёю быў Гаўрыльчык І.М. Калгас у вёсцы Забер’е насіў імя “Першае мая”. Яго ўзначальваў Варвашэвіч М.Ф. Калгас у вёсцы Залужжа меў назву “Новае жыццё”, старшыня Бурчыц П.І. Вёска Залужжа знаходілася ў складзе калгаса “Сталінскі шлях” да 1957 года.
28 кастрычніка 1951 года ўсе гаспадаркі былі аб’яднаны ў адну, якая мела назву “Сталінскі шлях”. Узначаліў калгас Шуба Анатолій Рамановіч. З 23 кастрычніка 1953 года калгасам стала кіраваць Нікуліна Марыя Іосіфаўна. Старшынёй калгаса яна працавала тры гады.
З 1956 па 1969 год калгас узначальваў Аўдзеня Васіль Канстанцінавіч. На агульным сходзе калгаснікаў 23 лістапада 1959 года старшыня калгаса Аўдзеня В.К. падвёў вынікі працы калгаса за бягучы год. Ён адзначыў паляпшэнні ў выкананні некаторых паказчыкаў, але не згаздіўся з тым, што гэтага дастаткова для лепшага жыцця калгаса.
Пратакол № 5 агульнага сходу калгаснікаў калгаса “Сталінскі шлях” ад 9 лістапада 1961 года сведчыць аб змене назвы калгаса “Сталінскі шлях” на калгас “Ленінскі шлях”.
У сакавіку 1969 года на пасаду старшыні абраны Шваль Станіслаў Міхайлавіч, які займаў гэту пасаду да снежня 1978 года.
Змяніў яго Махнач В.П.
У 1981 годзе калгас “Ленінскі шлях” (вёскі Тухавічы, Забер’е, Рагачы) быў далучаны да калгаса “Шлях да Камунізму”.