Гісторыя

У 1941 годзе ў вёсцы Канюхі ўтвораны калгас “Новае жыццё”.

У 1949 годзе ў вёсцы Канюхі адноўлены даваенны калгас “Новае жыццё”. Першым старшынёй калгаса стаў Кічыла Іосіф Фабіянавіч. У 1950 годзе яго змяніў Багдановіч Юльян Адамавіч.

24 снежня 1950 года калгас увайшоў у склад узбуйненнага калгаса імя Сталіна, які праз некаторы час атрымаў назву “Беларусь”. Старшынёй быў абраны Кухарчык Ігнат Раманавіч, а ў склад праўлення ўвайшлі былыя старшыні раней існаваўшых гаспадарак. У маі 1952 года калгас імя Сталіна ўзначаліў загадчык сельгасаддзела Ляхавіцкага райкама партыі Бычкоў Пётр Панкратавіч. Калгас “Новае жыццё” знаходзіўся ў яго межах да ўтварэння спецыялізаванага на авечкагадоўлі калгаса “Дружба” у 1974 годзе.

Калгас зноў стаў самастойнай гаспадаркай. Піянерамі быць няпроста, з вялікімі цяжкасцямі давялося сутыкнуцца першаму складу калектыва і старшыні калгаса “Дружба” Аляксандру Дыдышку. Першую капітальную аўчарню пабудавалі толькі ў 1975 годзе. Авечак яны збіралі на тэрыторыі ўсяго раёна. Праз пяць гадоў мелі ўжо шэсць памяшканняў. Асноўнае будаўніцтва і станаўленне калгаса адбывалася пры старшынстве Барыса Войціка, які змяніў на сваёй пасадзе Аляксандра Дыдышку. Пасля іх старшынёй стала адзіная ў раёне жанчына-кіраўнік Рэгіна Лукашэвіч.

З 1987 па 2003 год гаспадаркай кіраваў Яўген Нікадзімавіч Юрлевіч.

10 ліпеня 2003 года калгас “Дружба” перайменаваны ў сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Канюхі”. Узначаліў СВК Аляксей Кавальчык. Яго галоўнай задачай было нарошчванне пагалоўя. Ён працаваў над гэтым пытаннем і бачыў магчымасць расшырыць статак да 4500 галоў.

30 мая 2014 года СВК “Канюхі” рэарганізаваны шляхам далучэння да ААТ “Жарабковічы”.

WYSIWYG Web Builder

Фотагалерэя

Крыніца пошука:

  • Гарады і вёскі Беларусі : Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал. : Г.П.Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БелЭН, 2007. – 608 с. : іл .
  • Занальны дзяржаўны архіў у г.Баранавічы. – Ф. 511. Оп. 1. Д. 2-43.
  • Занальны дзяржаўны архіў у г.Баранавічы. – Ф. 1123. Оп. 1. Д. 1-5.
  • Каваленка, І. У сузор'і Авена / Іван Каваленка ; фота Cяргея Варановіч // Ляхавіцкі веснік. — 2014. — 29 студзеня ( 7). — С. 2 : фат. — 40 гадоў назад быў арганізаваны СВК "Канюхі".
  • Лапіч, А. Залаты юбілей "Дружбы" / А. Лапіч ; фота У. Гурыновіча // Ляхавіцкі веснік. — 1996. — 14 лютага ( 12). — С. 2 : фат. — Калгас “Дружба” — незвычайны астравок, дзе зладжана працуюць людзі на вытворчасць, а яна працуе на іх.
  • Лапіч, А. І ў “Дружбы” юбілей / запісала А. Лапіч ; фота У. Гурыновіча // Ляхавіцкі веснік. — 1994. — 11 лютага ( 11). — С. 1, 3 : фат. — Калгас “Дружба” святкуе сваё дваццацігоддзе.
  • Памяць: Гіст.-дакумент. Хроніка Ляхавіц. р-на /Беларус. Сав. Энцыкл.; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Рэд.-скл. В. У. Скалабан; Маст. А. М. Хількевіч.– Мн.: БелСЭ, 1989.– 439 с., [8] л. іл.: іл.
Паважаныя карыстальнікі!
Калі вы заўважылі памылкі або недакладнасці,
а таксама валодаеце дадатковай інфармацыяй,
просьба паведаміць нам па тэлефоне 8 (01633)  6-43-18
або напісаць на электронную пошту liblh@brest.by

© ДУК "Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма", 2022–2024