Што ёсць зямля? Вось яна, перад маім позіркам…
Квітнеючая, багатая, дагледжаная, нясе радасць земляробу, які бачыць плён сваіх прац.
Зямля патрэсканая, высушаная пякучым, неміласэрным сонцам…
Зямля, зарослая бур'яном, закінутая і недагледжаная…
Як старонкі гісторыі, змяняецца і зямля: то яна квітнеючая, то забытая, то пустынная.  Якая яна, мая зямля?
Багатая гісторыя зямлі Ляхавіцкай!  Яна мае свой адметны гістарычны шлях развіцця. Аднак зямля наша  толькі невялічкая частачка цэлага – нашай Радзімы. Таму і гісторыя ў нас адна, адзін агульны лёс. І калі ў 1920–1930 гадах па рашэнню кіруючай партыі пачалася ў краіне калектывізацыя, калгасы сталі з’яўляцца і на нашых землях.
База даных “Зямля яднае і ўзбагачае: гісторыя сельскіх гаспадарак Ляхавіччыны” змяшчае ў сабе наступныя раздзелы: “Гісторыя”, “Калгасы”, “Персаналіі”, “Кіраўнікі”, “Сучаснасць”. Згодна з адзінай структурай пабудовы БД матэрыял аб кожным калгасе складаецца з:
а) энцыклапедычнай даведкі, якая ўключае ў сябе геаграфічную і  гістарычную інфармацыю;
б) біяграфічных звестак пра кіраўнікоў сельскіх гаспадарак;
в) бібліяграфічнай даведкі, якая дазваляе дапоўніць свае веды, звярнуўшыся да традыцыйных носьбітаў інфармацыі;
г) фотагалерэі.
Артыкулы забяспечаныя ўнутрытэкставымі спасылкамі.
Mascot by gadesignpro

Стужка часу

Колькасць гаспадарак - 11
да чэрвеня 1941 г.
1951 г.
Колькасць гаспадарак - 95
Колькасць гаспадарак - 22
1955 г.
1965 г.
Колькасць гаспадарак - 29
Колькасць гаспадарак - 21
1980 г.
1996 г.
Колькасць гаспадарак - 20
Колькасць гаспадарак - 11
2016 г.
2022 г.
Колькасць гаспадарак - 7
WYSIWYG Web Builder
Паважаныя карыстальнікі!
Калі вы заўважылі памылкі або недакладнасці,
а таксама валодаеце дадатковай інфармацыяй,
просьба паведаміць нам па тэлефоне 8 (01633)  6-43-18
або напісаць на электронную пошту liblh@brest.by

© ДУК "Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма", 2022–2024