Ганцавічы – горад чытаючых людзей

5 ліпеня супрацоўнікі Ляхавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы завіталі ў госці на літаратурны фэст, прысвечаны 85-годдзю ўтварэння Ганцавіцкага раёна (г.Ганцавічы).

Сваёй творчасцю з удзельнікамі мерапрыемства падзялілася Ларыса Глеб, бібліятэкар Падлескай сельскай бібліятэкі і адзначана падзякай за талент, адданасць паэзіі, шчырую працу па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры.

Падзякай адзначана Вольга Анатольеўна Пляшэвіч, дырэктар Ляхавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы за значны ўнёсак у развіццё літаратурнай дзейнасці, падтрымку творчых людзей і папулярызацыю іх творчасці, любоў да роднага слова і шматгадовае плённае супрацоўніцтва, удзел у рабоце літаратурнай пляцоўкі «Заранкі над Цною» у рамках святкавання 85-годдзя Ганцавіцкага раёна.

Выказваем вялікую падзяку арганізатарам свята — Ганцавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме — за арганізацыю цікавага мерапрыемства і сардэчную сустрэчу.

Поделиться в социальных сетях:

Обсуждение закрыто.