Другія Флер’яноўскія чытанні
У пачатку дваццатага стагоддзя флер’яноўская сядзіба, якая належала вядомаму роду Бохвіцаў, была адным з асяродкаў беларуска-польскіх культурных зносін. Бохвіцы былі не толькі добрымі гаспадарамі, але і гасціннымі людзьмі, патрыятычныя і інтэлігентныя. Таму іх дом прыцягваў слынных асоб з навакольных сядзіб. Частымі гасцямі тут былі Рэйтаны з Грушаўкі, Ажэшкі з Людвінава,…


