Дзень адчыненых дзвярэй
«Бібліятэка запрашае» пад такой назвай праведзены дзень адчыненых дзвярэй у М.Гарадзішчанскай сельскай бібліятэцы. Ля выставы “Сэрцам роднага краю краніся” праведзена гутарка з чарговым аглядам прадстаўленых дакументаў. Прысутныя пазнаеміліся з выставай дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Рабі з намі сваімі рукамі».



