Калі ведаць мову камянёў…
Геолагі шукаюць не толькі тое, што блішчыць. Так атрымалася, што нашы веды пра каштоўныя камяні абмяжоўваюцца ў асноўным фотаздымкамі ў кнігах і кадрамі з кінафільмаў. Ну не жадаюць капрызныя прыродныя цуды знаходзіцца пад нагамі, як звыклая галька ці пясок! І калі сярод знаёмых няма аматара-калекцыянера мінералаў, цягу да прыгожага дапаможа…










