У Падлескай сельскай бібліятэцы 5 сакавіка прайшло мерапрыемства, прысвечанае юбілейнай даце народнага пісьменніка Беларусі, майстра сатыры і гумару Кандрата Крапівы.
Пачатак сустрэчы задаў жартоўны і вясёлы настрой:
«Атраховіч-Крапіва – то не марная трава,
У мастацтве, не ў гародзе, ён, рабяты, галава.
І з сатырай у зубах,
З моцнай мужнасцю ў плячах
Ён дагэтуль не зачах».
Вучні старэйшых класаў прыйшлі на сустрэчу незвычайна – з вясёлымі капелюшамі, каб такім чынам падтрымаць дух майстра сатыры. Падчас мерапрыемства яны з задавальненнем расказвалі біяграфію пісьменніка, адказвалі на пытанні віктарыны і ўспаміналі яго знакамітыя байкі, якія і сёння не страцілі актуальнасці і працягваюць цешыць чытачоў сваім тонкім гумарам.
Мерапрыемства прайшло цікава, пазнавальна і па-крапіўскі весела.
Ларыса Глеб,
бібліятэкар Падлескай СБ



