Калядныя святкі «Святло нябеснага цуда» ў Ляхавіцкай цэнтральнай бібліятэцы – для ўдзельнікаў клуба «Лада» 29 студзеня прайшло святочнае мерапрыемства, прысвечанае традыцыйнаму народнаму святу «Каляды». Гасцям расказалі гісторыю ўзнікнення беларускага звычаю, раскрылі яго значэнне і сімволіку, пазнаёмілі з абрадамі і рытуаламі.
Група пераапранутых у жывёл і розных герояў удзельнікаў мерапрыемства прадэманстравала гледачам старажытны звычай наведвання дамоў з песнямі, танцамі і пажаданнямі дабрабыту гаспадарам. Завяршылася падзея невялікай забаўляльнай праграмай з народнымі песнямі, вершамі і гумарыстычнымі сцэнкамі.
Галіна Рагоўская,
бібліятэкар Ляхавіцкай цэнтральнай
раённай бібліятэкі імя Я.Купалы









