14 чэрвеня 2025 года Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма стала ўдзельнікам адкрытага рэгіянальнага свята кавальства «Крашынскі перазвон» (Баранавіцкі р-н, аг. Крошын). Праграма свята прадугледжвала выступленне паэтаў на сцэне бібліятэчнай пляцоўкі.
Сваёй творчасцю з удзельнікамі мерапрыемства падзялілася Ларыса Глеб, бібліятэкар Падлескай сельскай бібліятэкі і адзначана падзякай за талент, адданасць паэзіі, шчырую працу па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры.
Падзякай адзначана Вольга Анатольеўна Пляшэвіч, дырэктар Ляхавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы за значны ўклад у папулярызацыю беларускай літаратуры, выхаванне любові і павагі да роднага слова, цеснае супрацоўніцтва ў галіне бібліятэчнай справы.
Выказваем вялікую падзяку арганізатарам свята — Баранавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме — за арганізацыю цікавага мерапрыемства і сардэчную сустрэчу.








