Праваслаўная сустрэча адбылася ў аграгарадку Падлессе. На мерапрыемства былі запрошаны знакамітыя паэты Брэстчыны : Раіса Раманчук (член Саюза пісьменнікаў, кіраўнік літаратурна-музычнай гасцёўні «Крыніца», аўтар мноства кніг і зборнікаў), Аліна Галіцкая (паэтэса, аўтар — выканаўца песень, магістр эканамічных навук). Таксама запрасілі вучняў старэйшых класаў Навасёлкаўскай сярэдняй школы і Начаўскай сярэдняй школы.
Удзельнікі наведалі Падлескую сельскую бібліятэку, дзе даведаліся аб знакамітых людзях Падлесся, музей-пляцоўку» Беларуская хатка», Падлескую базавую школу, дзе праходзіла асноўная частка сустрэчы.
Пачаў мерапрыемства настаяцель Падлескай Свята-Духаўскай царквы іерэй Уладзіслаў Прымшыц. Ён прыадчыніў завесу кнігадрукавання і расказаў, якім шляхам да нас прыйшла духоўная кніга, а таксама благаславіў сустрэчу. Паэты Раіса Раманчук, Аліна Галіцкая і Ларыса Глеб пазнаёмілі прысутных са сваімі творамі.
Ларыса Глеб,
бібліятэкар Падлесскай СБ








