21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, у цэнтральнай бібліятэцы адбылатя творчая сустрэча «Дорога моя — от тепла к теплу» з Людмілай Рублеўскай. Людміла Рублеўская — беларуская паэтэса, пісьменніца, літаратурны крытык, член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1990 года), Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф»(2014 год), Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі(2017 год) у намінацыі «Найлепшы празаічны твор» — за раман «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата».
Быццам на адным дыханні праляцеў час сустрэчы. Атрымаўся не проста маналог сталічнай госці, а, хутчэй, дыялог паміж аўтарам і яе чытачамі. Паэтка чытала свае вершы, прыводзіла цікавыя гістарычныя факты, прэзентавала сваю новую трылогію, і увесь час адчувалася, што Людміла Рублеўская сапраўдны патрыёт краіны, нездарма ж яна аднойчы падкрэсліла: “Свет па-ранейшаму для мяне цікавы, Беларусь па-ранейшаму неспазнаная і адзіная ў свеце…”.
Асобны дзякуй Выдавецкаму дому «Звязда» за дапамогу ў арганізацыі вельмі цікавай і пазнавальнай сустрэчы.
Мікуліч А.І.,
метадыст аддзелу
бібліятэчнага маркетынгу



