Віртуальнае падарожжа ў мастацка-літаратурны музей ім. Я. Купалы

Сустрэча, прысвечаная сімвалу беларускага народа, класіку беларускай літаратуры, народнаму паэту Янку Купалу, адбылася ў літаратурнай гасцінай цэнтральнай бібліятэкі 19 мая. Вучняў 8—9 класаў СШ №2 запрасілі на віртуальнае падарожжа ў мастацка-літатарурны музей ім. Я. Купалы, у яго філіялы Вязынка, Акопы, Яхімаўшчына і даведацца аб жыцці і творчасці народнага песняра Беларусі.

Таксама да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “З кутка жаданняў”, дзе былі прадстаўлены лепшыя мастацкія ўзоры кніжнай графікі: ілюстрацыі да твораў літаратурнай класікі — кніг Янкі Купалы і Якуба Коласа, зробленыя мэтрамі айчыннага кніжнага мастацтва А.Кашкурэвічам, В.Шаранговічам, Г.Паплаўскім, Б.Заборавым, Н.Сялешчуком і інш. Выданні ў афармленні гэтых мастакоў, якія адрозніваюцца сваёй арыгінальнасцю, адзначаны ўзнагародамі рэспубліканскіх, усесаюзных і міжнародных конкурсаў кніжнага мастацтва. Надзвычай своеасаблівымі і ўнікальнымі ў мастацкім афармленні можна лічыць кнігі Я.Купалы і Я.Коласа, створаныя для дзяцей. Гэтыя надзвычай цікавыя экземпляры маглі патрымаць і разгледзець усе ўдзельнікі нашага мерапрыемства.

Comments are closed