Таямніцы беларускіх слоў

29 сакавіка  ў дзіцячай бібліятэцы для дзяцей малодшага школьнага ўзросту быў праведзены ўрок роднай мовы “Таямніцы беларускіх слоў”. Беларуская і руская мовы – дзеці адной матулі, таму ўсе беларусы нядрэнна ведаюць рускую мову, а рускі чалавек, калі прыязджае да нас, даволі хутка пачынае разумець беларуса. Таму ў некаторых склалася ўражанне, што беларуская мова – гэта пераіначаная руская і яшчэ трохі польскіх слоў. Але мы добра ведаем, што наша мова самастойная, старажытная і вельмі прыгожая. У ходзе мерапрыемства рабяты адгадвалі загадкі, загадкі-жарты, загадкі-рыфмаванкі. Таксама пазнаёміліся з загадкамі-лічылкамі, загадкамі-шарадамі. Вельмі цікава было дзецям даведацца пра загадкі-анаграмы, загадкі-метаграмы, загадкі-амонімы.

Завяршыўся Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі тэатралізаванай пастаноўкай байкі Кандрата Крапівы “Дыпламаваны баран”, якая была прадэманстравана ў новым фармаце ў апрацоўцы Ларысы Глеб. Удзельнікі бібліягуртка “Гарэзлікі” Падлескай сельскай бібліятэкі з вялікім задавальненнем выступілі перад гарадскімі школьнікамі.

Намеснік дырэктара па рабоце з дзецьмі
Н.У. Багдановіч

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий