Свята ў музеі-сядзібе «Завоссе»

29 верасня работнікі ДУК “Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” прынялі ўдзел у рэгіянальных сустрэчах “Бібліятэчны марафон” у рамках свята “Адамаў шлях пад вечным небам”, прысвечанага 220-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча. Свята арганізавана ў музеі-сядзібе ў вёсцы Завосье. Ляхавічане прадставілі сваю фотазону, дзе была магчымасць сфатаграфавацца з дамамі ў касцюмах часоў Адама Міцкевіча. Вельмі запатрабаванымі былі аквагрым і сувенірная прадукцыя ляхавіцкіх майстроў.

 

Comments are closed