Родны кут, зямля бацькоў…

Родны кут, зямля бацькоў, зямля, дзе чалавек зрабіў першыя крокі. Яна заўсёды мае сваю асаблівую прыватнасць, чароўную сілу. Усё на малой Радзіме самае дарагое, самае блізкае. І куды б цябе не закінуў лёс, ніколі не парвецца з ёю душэўная повязь. Гэта зямля наша родная.
Работнікі  гарадской цэнтральнай бібліятэкі імя. Я. Купалы віталі вучняў 9-11 класаў сярэдняй школы №2 на першым ўроку ведаў, які прысвечаны нашай малой  Радзіме «Мне выпала шчасце тут нарадзіцца».
Малой Радзімай мы называем наш край таму, што тут жылі нашы бацькі і дзяды, таму, што тут мы нарадзіліся, тут людзі размаўляюць на роднай мове і ўсё тут для нас роднае. Зямля Ляхавіцкая … Шчырая на душэўныя песні і галасы, багатая на традыцыі і таленты, шчодрая на гістарычную спадчыну і яе захавальнікаў, невычэрпная на дасціпныя і трапныя словы …
І хай не на Ляхавішчыне нарадзіліся Колас і Купала, і не мясцовыя пейзажы натхняліся на творчасць М. Багдановіч і Ф. Багушэвіча, нам ёсць чым ганарыцца.
Мы памятаем імёны нашых землякоў, якія праслаўлялі і ўслаўляюць наш горад: Фёдар Еўлашэўскі, Напалеон Чарноцкі, Янка Сваяк, Сяргей Пясецкі, Янка Чабор, Крысціна Крагельская, Анатоль Бярозка, Уладзімір Дамашэвіч, Леанід Пранчак, Іван Ждановіч, Алесь Бадак, Леанід Пільневіч, Міхаіл Пташук, Віталь Ракуць і многія іншыя.
Прысутныя прайшліся па старадаўніх вуліцах горада са старымі назвамі Баранавіцкая, Татарская, Мыслабажская, Гожевіцкая і інш. Даведаліся, дзе знаходзілася мячэць, сінагога, Войтулеў двор і інш. Цікавым і захапляльным адбылося падарожжа.

Comments are closed