Размаўляй са мной па-беларуску

У календары ёсць такое свята — Міжнародны дзень роднай мовы. Па прапанове Бангладэш у 1999 годзе ЮНЭСКА аб’явіла 21 лютага Міжнародным днём роднай мовы. Менавіта ў гэты дзень у 1957 годзе загінулі пяць студэнтаў, калі абаранялі свае правы вучыцца на роднай мове.

Беларуская мова бярэ свой пачатак з праславянскай мовы. Старажытнае беларускае пісьменства на народнай аснове прадстаўлена галоўным чынам мясцовымі летапісамі і дагаворамі. На працягу некалькіх стагоддзяў у беларускай мове з’яўляюцца свае фанетычныя асаблівасці, з’явілася шмат «сваіх» спецыфічных слоў. Беларускія пісьмовыя помнікі XVI ст. сведчаць, што да гэтага часу склаліся ўсе важнейшыя фанетычныя, граматычныя і лексічныя рысы, уласцівыя беларускай мове і цяпер. Наша мова жывая, родная, гаваркая.

Да гэтага свята для рабят з клуба па інтарэсах «Хочу все знать» пры дзіцячай бібліятэцы 9 лютага прайшла літаратурная кампазіцыя «Ведай мову сваю, беларус». Дзеці даведаліся пра гісторыю паходжання роднай мовы, с задавальненнем адгадвалі беларускамоўныя загадкі, гулялі ў розныя моўныя гульні і слухалі беларускія вершы. А рабяты з клуба па інтраэсах «Нашчадкі» у гэты дзень наведалі літаратурную гасцёўню «Гучы, родная мова», дзе таксама знаёміліся з гісторыяй паходжання беларускай мовы, слухалі вершы і крылатыя выразы на роднай мове, адказвалі на пытанні, гулялі ў гульні і «таямнічыя» словы.

Comments are closed