Пабачылі свет новыя кнігі мясцовых пісьменнікаў

У фондах бібліятэк Ляхавіцкай РЦБС з’явіліся новыя кнігі з дарчымі надпісамі мясцовых пісьменнікаў. Іх перадалі аўтары. Зборнік апавяданняў Фёдара Максімавіч Лапаніка “Вешки” выйшаў у бягучым годзе ў маскоўскім выдавецтве. Гэта другая па ліку кніга Фёдара Максімавіча. А вось паэтэса Вера Іосіфаўна Дыдышка, якая жыве ў вёсцы Ліпск, мае ў сваёй пісьменніцкай скарбонцы ўжо тры кнігі паэзіі. Апошняя таксама была выдадзена ў 2015 годзе. Яна атрымала назву “Узрушэнне сэрца”.

123

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed