Нача – з мінулага ў сучаснасць

26 сакавіка цэнтральная бібліятэка запрасіла ў краязнаўчую вандроўку “Нашчадкам у спадчыну:  Нача – з мінулага ў сучаснасць”. На мерапрыемстве прысутнічала вучаніца 9 класа Начаўскай сярэдняй школы Таццяна Чаранкевіч. Яна расказала пра сваю даследчую работу, прысвечаную роднай вёсцы. Гэта работа атрымала дыплом ІІ ступені рэспубліканскага краязнаўчага конкурса юных экскурсаводаў «Мая малая Радзіма» ў межах акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся».

Comments are closed