Мудрасць духоўнай кнігі

14 сакавіка, у Дзень праваслаўнай кнігі, Падлеская сельская бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў на мерапрыемства з гэтай нагоды. Бібліятэка валодае багатым фондам рэлігійнай літаратуры, што дало магчымасць падрыхтаваць змястоўнае мерапрыемства, арыентаванае на розныя ўзроставыя катэгорыі наведвальнікаў. Глеб Ларыса Мікалаеўна звярнула ўвагу прысутных на старадрукаванае выданне, якое захоўваецца ў фондзе. Вялася гаворка і пра Серафіма Жыровіцкага — аднаго з 23 новамучанікаў Беларусі, ураджэнца вёскі Падлессе.

Comments are closed