Мір права

Інфармацыйная гадзіна “Мір права. Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь”, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прайшла 15 сакавіка ў цэнтральнай бібліятэцы для вучняў старэйшых класаў сярэдніх школ горада Ляхавічы. Загадчыца сектара аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў Таццяна Зелянко пазнаёміла прысутных са змяненнямі і дапаўненнямі ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якія ўступілі ў сілу менавіта ў той дзень – 15 сакавіка 2022 года. Госці мерапрыемства – начальнік аддзела ЗАГСа Ляхавіцкага райвыканкама Новік В.І. і пашпартыст аддзела па грамадзянству і эміграцыі Ляхавіцкага раёна Цуба Т.П. – расказалі вучням аб іх першым самастойным дакуменце, якім з’яўляецца пашпарт Рэспублікі Беларусь, пазнаёмілі з гісторыяй пашпарта і яго сённяшнім выглядам.

Таццяна Зелянко, заг. сектара аўтаматызацыі бібліятэчных працэссаў ЦБ

 

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed