Купалаўскія чытанні

Раённая газета «Ляхавіцкі веснік» надрукавала артыкул пра цэнтральную раённую бібліятэку імя Янкі Купалы горада Ляхавічы:

Купалаўкай ляхавічане называюць сваю цэнтральную раённую бібліятэку. Гэта неафіцыйная назва замацавалася за ўстановай амаль  7 дзесяцігоддзяў назад, калі рашэннем райвыканкама ляхавіцкай бібліятэцы было прысвоена імя народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.

Для многіх землякоў купалаўка за дзесяцігоддзі стала верным сябрам і дарадцам. І сёння, нягледзячы на тое, што электронныя кніжкі выцясняюць папяровыя, бібліятэка застаецца месцам прыцяжэння аматараў літаратуры і перыёдыкі.

Пераступаеш парог храма кнігі – і адразу, здаецца, трапляеш у асаблівы свет. Тут заўсёды прыгожа і ўтульна. Дарэчы, 2 гады назад за бюджэтныя сродкі ў купалаўцы быў зроблены вялікі рамонт, поўнасцю заменена мэбля, стэлажы, шкляныя вітрыны і іншае, адзначае дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Кацярына Жукоўская.

Цалкам артыкул чытайце на сайце газеты «Ляхавіцкі веснік»: http://www.lves.by/?p=31002#more-31002

Comments are closed