Колькі цудоўных абрадавых святаў захаваў у сваёй гісторыі беларускі народ! І адным з самых яскравых, вясёлых і загадкава-таямнічых з’яўляецца летняе свята Купалле, старажытнае свята сонца, сталасці лета і росквіту прыроды.
Напярэдадні гэтага свята на абанеменце арганізавана выстава “Ой, рана на Івана”. На выставе прадстаўлена такая літаратура, як: У.Сысоў «З крыніц спрадвечных», В.Ліцьвінка “Святы і абрады беларусаў”, А.Катовіч, Я.Крук “”Летнія святы”, “У ноч на Івана Купалу”.
Кніжная выстава будзе дзейнічаць да 8 ліпеня.