Гадзіна духоўнасці “Два светлых лика” прайшла ў цэнтральнай бібліятэцы

24 мая цэнтральная бібліятэка запрасіла ў літаратурную гасцёўню ўдзельнікаў клуба «Лада» і  сваіх чытачоў  на гадзіну  духоўнасці “Два светлых лика”, прымеркаваную да  Дня  славянскага пісьменства і культуры. На мерапрыемстве прысутнічаў  пратаірэй Георгій Жытко, настаяцель прыхода храма Узвіжання Святога Крыжа г.Ляхавічы, які расказаў пра гісторыю свята, стваральнікаў славянскай азбукі Святых Мефодзія і Кірыла, прачытаў лекцыю па асновах  праваслаўя.  Вызвала зацікаўленнасць  і кніжная выстава “Свет праваслаўя”, дзе былі прадстаўлены навінкі  літаратуры  духоўна – маральнага зместу.

custom_gallery
изображения не найдены

Comments are closed