«Флер’янаўскія чытанні»

   18 чэрвеня Ляхавіцкая раённая цэнтральная бібліятэка імя Я.Купалы запрасіла  жыхароў і гасцей горада ў в.Флер’янава, былую сядібу Бохвіцаў, на першыя “Флер’янаўскія чытанні”.

   Мясціны гэтыя абраны невыпадкова. Зусім побач, у вёсцы Ураджайная, якая раней мела назву Вошкаўцы, жыў вядомы пісьменнік і філосаф Фларыян Бохвіц. Яго сын Ян атрымаў у спадчыну вось гэтыя землі, і, ўшаноўваючы памяць бацькі, перайменаваў вёску ў Фларыянава. Унук Фларыяна Бохвіца, Тадэвуш, заснаваў у Флер’янова летні пансіянат, які наведвалі вядомыя людзі, сярод якіх польская пісьменніца Эліза Ажэшка.

Супрацоўнікі бібліятэкі паспрабавалі зрабіць крок назад, у мінулае. Мерапрыемства пачалося з тэатралізованага прадстаўлення. Пры дапамозе экстрасэнса былі вызваны духі Тадэвуша Бохвіца і Элізы Ажэшка, акрамя іх з’явіліся і другія пастаяльцы пансіяната таго часу.

   Узнаўляючы памяць пра літаратурны салон паноў Бохвіцаў, мы распачалі  Флер’яноўскія літаратурныя чытанні, і запрасілі на іх знакамітых пісьменнікаў-землякоў: Алеся Бадака, Івана Трысценя, Валянціну Пабягайла, Вячаслава Вайшэвіча, Веру Дыдышка, Леаніда Пранчака.

   На тэрыторыі сядзібы былі арганізаваны пляцоўкі: бібліятэка пад адкрытым небам, выстава-продаж работ майстроў народнай творчасці горада і раёна, дзіцячая пляцоўка, выстава страў беларускай кухні, выстава рэдкай кнігі Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, выстава-продаж кніг выдавецтва “Мастацкая літаратура”.

   Паэзія – не толькі радасць, але работа – цяжкая, адказная. Не ўсім яна падсілу, але душа просіць выказацца. Сустрэча з паэзіяй свята. А паслухаць творы ў выкананні самога аўтара – гэта свята ўдвая. Шчодрая на таленты зямля наша, ўзгадавала столькі цудоўных літаратараў. Пра ўсіх мы не расказалі. І гэта добрая нагода, каб сустрэцца яшчэ раз.

DSCF5101

Comments are closed