Да 105-годдзя з дня нараджэння Валянціна Таўлая

Літаратурная гадзіна “…Гэта ўсё – знаёмыя шляхі”, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння Валянціна Таўлая, адбылася для вучняў 1 “А” класа СШ №1 г.Ляхавічы. Валянцін Таўлай увайшоў у гісторыю літаратуры як рэвалюцыйны рамантык, як чалавек, які прысвяціў сябе і сваю ліру вызваленню народа ад паняволення. Паэтычная спадчына Валянціна Таўлая невялікая, але трывала ўвайшла ў скарбніцу беларускай літаратуры. Валянцін Паўлавіч – паэт вялікага літаратурнага гучання. Творы яго ў большасці сваёй напісаны ва ўмовах падполля і за турэмнымі кратамі. У іх гучыць нянавісць да прыгнятальнікаў, туга аб народнай долі, вера ў тое, што прыйдзе на родную зямлю вясна. Па вершах паэта можна вывучаць тагачанае  жыццё. Паэт верыў у перамогу народнай справы, заклікаў да рэвалюцыйнай барацьбы. Вершы яго пранікалі праз каменныя сцены і жалезныя краты, клікалі на бой. Валянцін Таўлай застаўся ў памяці змагаром і песняром волі, незалежнасці, патрыятызму, сілы духу, адданасці, вернасці сваім перакананням.

А.І.Мікуліч,
бібліятэкар аддзела бібліятэчнай
рэкламы і маркетынгу

Поделиться в социальных сетях:

Добавить комментарий