Бібліягурток «Гарэзлікі» павіншаваў вернікаў з Пасхай

Па добрай мясцовай традыцыі, на Пасху ў Падлессе з розных рэгіёнаў краіны з’язджаюцца ўраджэнцы вёскі. Яны прыходзяць на ўсяночную Вялікодную службу ў Святадухаўскую царкву. А трэцяй гадзіне раніцы вернікаў чакаў сюрпрыз —  у царкву завітаў бібліягурток “Гарэзлікі”. Дзеці-анёлкі ў святочных уборах віншавалі прысутных, славілі ўваскрашэнне Хрыста праз песні, вершы, тэатралізаваную пастаноўку.

Comments are closed