“Беларускія валуны – маўклівыя сведкі мінуўшчыны”

Сёлета музей валуноў у Мінску адзначае сваё 30-годдзе. Гэта акалічнасць стала падставай для правядзення гадзіны цікавых паведамленняў “Беларускія валуны – маўклівыя сведкі мінуўшчыны”. Мерапрыемства прайшло ў дзіцячай бібліятэцы. Шмат цікавых легенд,  гістарычных падзей звязаны з валунамі, якія раскіданы па тэрыторыі Беларусі, а таксама сабраны ў парку камянёў у Мінску. Пра найбольш цікавыя і каштоўныя камяні Беларусі было расказана прысутным.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed