Вёскі Ляхавіцкага раёна. Гарадзішча

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>>Вёскі Ляхавіцкага раёна

 

Гарадзішча

 

Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць.

ГАРАДЗІШЧА – вёска у Ганчароускім с/с, каля р. Свідроука (прыток р. Шчара), за 11 км на ПдУ ад Ляхавіч, 4 км ад чыг. ст. Райтанау на лініі Баранавічы-Лунінец, каля аутадарогі Брэст-Мінск. 54 гаспадаркі, 106 жыхароу (2005).

Земляное умацаванне (мясц. назва Горад), якое знаходзіцца на левым беразе р. Свідроука (прыток р. Шчара), за 0,25 км на ПдУ ад вёскі сведчыць аб засяленні тэр. сучаснага Гарадзішча у перыяд позняга сярэднявечча.

Паводле пісьмовых крыніц, у 2-й пал. 18 ст. Гарадзішча – вёска у складзе маёнтка Нядзведзічы (Мядзведзічы), належала Віленскаму каталіцкаму біскупству. З 1791 г. у новаутвораным Случарэцкім пав. Навагрудскага ваяв. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Нясвіжскім, з 1796 г. у Слуцкім паветах Мінскай губ. У 1847 г. Гарадзішча – вёска казеннага маёнтка Мядзведзічы, 16 гаспадарак, 124 жыхары, 15 жылых і 56 гасп. будынкау, шынок. У 1854 г. – 114 жыхароу. У 1897 г. вёска Мядзведзіцкай вол., 51 двор, 288 жыхароу. Побач з вёскай, каля Маскоуска-Варшаускай шашы, знаходзіуся будынак былой станцыі, 2 жыхары. З 1921 г. у складзе Польшчы, вёска Мядзведзіцкай гміны Баранавіцкага пав. Навагрудскага ваяв., 71 двор, 377 жыхароу. З 1939 г. у БССР, з 15.1.1940 г. у Ляхавіцкім р-не Баранавіцкай вобл. З 12.10.1940 г. Мядзведзіцкім с/с. З 8.1.1954 г. у Брэсцкай вобл. З 16.7.1954 г. у Мініцкім с/с (4.6.1979 г. перайменаваны у Ганчароускі с/с). У 1940 г. было 104 двары, 568 жыхароу. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г.  акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1949 г. створаны калгас імя Пушкіна, з 17.7.1952 г. вёска знаходзілася у складзе калгаса “1 Мая”, з 5.3.1960 г. у саугасе “Ганчароускі” (цяпер камунальнае унітарнае с.-г. прадпрыемства “Ганчароускі”, цэнтр – в. Ганчары). У 1959 г. было 325, у 1970 г 302 жыхары. У 2002 г. 73 двары, 127 жыхароу. Ёсць магазін.

Гарадзішча // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 264 – 265.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed