Вёскі Ляхавіцкага раёна. Галавачы

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>>Вёскі Ляхавіцкага раёна

 

Галавачы

 

Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць.

ГАЛАВАЧЫ — вёска ў Конькаўскім с/с, за 5 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Ляхавічы на лініі Баранавічы— Лунінец. Транспартныя сувязі па прасёлачнай, потым аўтадарозе Баранавічы—Ляхавічы. 20 гаспадарак, 36 жыхароў (2005).

У 1836 г. Галавачы — вёска маёнтка Дарава Харунжэўскае Навагрудскага пав. Гродзенскай, з 1842 г. Мінскай губ., уласнасць Керсноўскіх, 1 двор, 7 жыхароў. У 1844 г. ў вёсцы 2 двары, 15 сялян. У 1846 г. вёска маёнтка Дарава, уласнасць Г.І. Чарноўскага, 5 двароў 50 жыхароў. У 1897 г. Дараўскай вол., 16 двароў, 110 жыхароў. У 1909 г. — 24 двары, 150 жыхароў 3 1921 г. ў складзе Польшчы, у Дараўскай гміне Баранавіцкага пав. На­вагрудскага ваяв., 24 двары, 137 жыхароў (1921). 3 1939 г. ў БССР, з 15.1.1940 г.  ў Ляхавіцкім р-не Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 г. ў Федзюкоўскім с/с. 3 8.1.1954 г.ў Брэсцкай вобл. 3 16.3.1987 г. ў Конькаўскім с/с. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 г. да ліп. 1944 г. акупіравана ням.-фаш. захопнікамі. У 1959 г. было 175, у 1970 г. 127 жыхароў. У 2002 г. 22 двары, 35 жыхароў, у складзе калгаса «Кастрычнік» (цэнтр — в. Конькі). Вёс­ка — радзіма Героя Сацыяліст. Працы В.А.Малышкі.

 Галавачы // Гарады і вёскі Беларусі: энцыкл. Т. 4, кн. 2: Брэсцкая вобласць. – Мінск: БелЭН, 2007. – С. 263.

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed