Людзі навукі нашага краю

Іншыя паўнатэкставыя базы даных краязнаўчага зместу >>>

 

Антановіч Іван Іванавіч

беларускі савецкі філосаф, партыйны і дзяржаўны дзеяч, доктар філасофскіх навук, прафесар. Нарадзіўся ў 1937 годдзе ў вёсцы Дамашы

Арэшка Аляксей Сільвестравіч

вучоны-хімік. Нарадзіўся 18 лістапада 1923 года ў в. Жарабковічы. Эмігрыраваў у Бельгію

Бохвіц Фларыян

філосаф-мараліст, пісьменнік і тэолаг. Яго жыццё было цесна звязана з Ляхавіччынай. Нарадзіўся ў 1799 годзе ў мястэчку Мір. У 1838 годзе купіў невялічкі маёнтак Вошкаўцы на Ляхавіччыне, дзе і пасяліўся з сям’ёй

Васілевіч Фёдар Іванавіч

рэктар Маскоўскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогіі імя К. І. Скрабіна з 2008 года, доктар ветэрынарных навук, прафесар. У 1963-1967 гадах навучаўся ў Ляхавіцкім ветэрынарным тэхнікуме

Гарадко Галіна Станіславаўна

філолаг, аўтар публікацый па методыцы выкладання беларускай літаратуры. Нарадзілася 1 студзеня 1956 года ў в. Навасёлкі Навасёлкаўскага с/с.

Грыгаровіч Алена Мікалаеўна

нарадзілася 22 сакавіка 1959 г. у в. Лабузы. Беларускі навуковец у галіне філасофіі і сацыялогіі. Даследуе праблемы грамадскай думкі, экалагічнай свядомасці

 

Гуліцкі Мікалай Фёдаравіч

кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Нарадзіўся ў снежні 1938 года ў в. Зарытава

Дайняк Вiктар Уладзiмiравiч

кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт. Нарадзіўся 21 красавіка 1958 года ў в. Краглі

Дулеба Ганна

этнограф, кандыдат гістарычных навук. Працавала старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Удзельнічала ў распрацоўцы 8-томнага даследавання “Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі” і “Гарады і вёскі Беларусі”. Аўтар шэрагу публікацый, прысвечаных гісторыі Ляхавіцкага раёна

Зелянеўскі Мікалай Вячаслававіч

член Вучонага савета акадэміі і двух дысертацыйных саветаў, узнагароджаны медалямі “300 гадоў Санкт-Пецярбургу”, “за заслугі ў ветэрынарыі”, занесены ў кнігу «знакамітыя людзі Санкт-Пецярбурга» у 2007 годзе

Зорын Валянцін Паўлавіч

кандыдат сельскагаспадарчых навук, прафесар, член-карэспандэнт Міжнароднай інжынернай акадэміі. Нарадзіўся 2 мая 1948 года ў в. Крывошын, Ляхавіцкага раёна, Брэсцкай вобласці

Карпіевіч Юрый Дзмітрыевіч

беларускі навуковец у галіне аўтамабіле- і трактарабудавання, доктар тэхнічных навук. Нарадзіўся 7 мая 1959 года ў вёсцы Нача

Крук Ігар Сцяпанавіч

кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, дэкан факультэта механізацыі БДАТУ. Нарадзіўся ў 1975 годзе ў вёсцы Вялікая Лотва

Ламанос Міхаіл Міхайлавіч

беларускі вучоны ў галіне аграхіміі. Нарадзіўся 20 снежня 1981 года ў вёсцы Рагачы

Мікуліч Аляксей Ігнатавіч

беларускі антраполаг, доктар біялагічных навук. Нарадзіўся 19 снежня 1934 года ў вёсцы Жарабковічы

Няфёдаў Леанід Іванавіч

нарадзіўся 20 жніўня 1952 года ў горадзе Ляхавічы. Прафесар па спецыльнасці «Біялогія» з 1997 года, вядомы даследчык-біяхімік і эксперт у галіне біяхіміі амінакіслот і роднасных злучэнняў

Піліневіч Леанід Пятровіч

беларускі навуковец у галіне парашковай металургіі, доктар тэхнічных навук, вынаходнік. Нарадзіўся 5 красавіка 1951 года ў вёсцы Вялікая Лотва

Пірштук Ігар Іосіфавіч

беларускі прававед. Нарадзіўся 23 жніўня 1965 года ў вёсцы Альхоўцы

Плескацэвіч Мікалай Міронавіч

кандыдат педагагічных навук, прафесар. Нарадзіўся 11 сакавік 1941 года ў вёсцы Мінічы

Праневіч Генадзь

кандыдат філалагічных навук, дацэнт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. Нарадзіўся 3 кастрычніка 1950 года ў вёсцы Жарабковічы

Равінскі Антон Фёдаравіч

доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар. Нарадзіўся 13 сакавіка 1952 года ў вёсцы Краглі

Ракуць Віталь Сцяпанавіч

беларускі навуковец у галіне акушэрства і гінекалогіі, доктар медыцынскіх навук, прафесар. Нарадзіўся 1 кастрычніка 1928 года ў вёсцы Падлессе

Русін Міхаіл Мацвеявіч 

дацэнт, кандыдат фізіка-матэматычных навук. Нарадзіўся ў 1929 годзе ў вёсцы Вялікая Лотва

Рэвяка Казімір Адамавіч

доктар гістарычных навук, прафесар. Нарадзіўся 9 жніўня 1937 года ў вёсцы Смаленікі

Саланенка Юрый Трафімавіч

кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт. З 1958 па 1959 гг. быў фельчарам Уражайнінскай участковай бальніцы, затым загадваў Сваятыцкім ФАПам. З 1967 па 1986 гг. працаваў у Ляхавіцкай ЦРБ

Сокал Сцяпан Фёдаравіч

беларускі прававед, гісторык, філосаф. Доктар юрыдычных навук, кандыдат філасофскіх навук, прафесар. Нарадзіўся 13 снежня 1942 года ў вёсцы Шавялі

Таранда Мікалай Іванавіч

кандыдат біялагічных навук, дацэнт. Нарадзіўся 1 мая 1957 года ў вёсцы Зарытава

Траццяк Генрых Міхайлавіч

Герой Сацыялістычная Працы, кандыдат сельскагаспадарчых навук, кіраўнік калгаса імя Ламаносава Ляхавіцкага раёна. Нарадзіўся 29 чэрвеня 1937 года ў вёсцы Літва

Ходар Анелія Іванаўна

нарадзілася ў 1938 годзе ў вёсцы Куршынавічы. Сфера навуковай дзейнасці – асаблівасці самаацэнкі старшакласнікаў у працоўнай дзейнасці

Цярпіцкі Эдуард Казіміравіч

нарадзіўся 17 верасня 1941 года ў вёсцы Жарскія. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт

Шагун Васіль Ігнатавіч

беларускі навуковец, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт. Нарадзіўся 1 мая 1931 года ў вёсцы Гулічы

Шынкевіч Якуб

доктар філасофіі, працаваў у берлінскім універсітэце. Нарадзіўся 16 красавіка 1884 года ў мястэчку Ляхавічы ў татарскай сям’і

Шэйка Іван Паўлавіч

адзін з найбольш вядомых і аўтарытэтных вучоных у галіне сельскагаспадарчых навук. Тройчы акадэмік. Нарадзіўся 10 лютага 1948 года ў Клецкім раёне. Дзяцінства прайшло ў вёсцы Савейкі. Скончыў школу ў Мядзведзічах

Юруць Іван Яфімавіч

вучоны-матэматык. Нарадзіўся 12 ліпеня 1930 года ў вёсцы Жарабковічы

Поделиться в социальных сетях:

Comments are closed