Трапіць у адно з найбольш святых месцаў Беларусі — Будслаў — цяпер можна і на верталёце

Тысячы веруючых з Беларусі, Літвы, Польшчы і іншых краін накіроўваюцца штогод у невялікі пасёлак Мядзельскага раёна, каб пабываць у велічным бернардзінскім касцёле, пабачыць на свае вочы старажытны драўляны алтар і, вядома, пакланіцца цудадзейнаму абразу Маці Божай Будслаўскай. Гэта месца прыцягвае турыстаў і пілігрымаў не толькі падчас фэсту ў гонар Маці Божай Будслаўскай, які святкуецца ў ліпені, але і на працягу ўсяго года. Вернікі ідуць сюды пешшу, дабіраюцца на веласіпедах, прыязджаюць на аўтамабілях… А цяпер яшчэ жадаючыя пабачыць на свае вочы адну з галоўных святынь Беларусі могуць трапіць сюды і на верталёце!

Чытаць: https://www.sb.by/articles/piligrymy-nebe.html

Comments are closed