Вяселле па-беларуску
За чатыры гады да шлюбу Юлія Літвінава пачала шыць сабе вясельны строй. Яна не ведала, кім будзе яе жаніх і калі дакладна надыдзе той самы дзень. Проста хадзіла на гурток вышывання і вучылася майстэрству. Той Самы Дзень наступіў у кастрычніку, калі схаладнелае сонца ў апошні раз лашчыць сціплай цеплынёй. Маладыя ў традыцыйных строях, бацькі і сябры, музыкі, рэстаран — усе і ўсё навокал стваралі атмасферу сапраўднага беларускага вяселля..