Памятны знак Янку Купалу ўрачыста адкрыты ў ізраільскім Ашдодзе

Памятны знак устаноўлены на гарадской плошчы Ашдода, названай у гонар Янкі Купалы ў 2012 годзе — у год 130-годдзя з дня яго нараджэння. Гэта сумесная ініцыятыва пасольства Беларусі ў Ізраілі і мясцовага аддзялення Усеізраільскага аб’яднання выхадцаў з Беларусі, рэалізацыя якой стала магчымай дзякуючы падтрымцы муніцыпалітэта горада. Такое скульптурнае ўвекавечанне памяці вялікага беларускага паэта ў далёкім замежжы — другое пасля Нью-Ёрка.

http://blr.belta.by/culture/view/pamjatny-znak-janku-kupalu-urachysta-adkryty-u-izrailskim-ashdodze-42037-2015/

Comments are closed